тлумачэнне слова:
дошка, -і, ДМ -шцы; родны склон множны лік -шак; жаночы род 1. Плоскі, адносна шырокі і нятоўсты кавалак дрэва, выпілаваны або вычасаны з бервяна. Напілаваць дошак. Сасновая дошка. Замяніць дошкі ў падлозе. ▪ Станкі былі шчыльна адгароджаны адзін ад аднаго габляванымі дошкамі. Паслядовіч. 2. Школьная прылада, на якой пішуць мелам. Выклікаць вучня да дошкі. Запісаць сказ на дошцы. 3. Прыстасаванне для чаго-н. у выглядзе пліты, пласціны. Грыфельная дошка. Дошка для аб'яў. Чарцёжная дошка. Шахматная дошка. ••• Дошка гонару — дошка з прозвішчамі і фатаграфіямі перадавікоў вытворчасці. Мемарыяльная дошка — дошка, якая служыць для увекавечання памяці аб якой-н. асобе або падзеі. Чорная дошка — дошка з прозвішчамі адсталых у рабоце або вінаватых у чым-н. Чырвоная дошка — тое, што і дошка гонару. Ад дошкі да дошкі — ад пачатку да канца, усё, нічога не прапускаючы (прачытаць і пад.). Разбіцца ў дошку глядзі разбіцца. Свой у дошку глядзі свой. Ставіць на адну дошку глядзі ставіць. Як дошка — пра вельмі худога чалавека.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com