тлумачэнне слова:
доўгі, -ая, -ае і даўгі, -ая, -ое. 1. Які мае вялікую даўжыню (у 1 знач.); процілеглае кароткі. Жураўлі нібы плылі ў небе, выцягнуўшы тонкія ногі і доўгія шыі. Якімовіч. Падгіналіся каленкі ад доўгай дарогі. Лынькоў. Барак быў доўгі і нізкі. Чорны. // Большы ў даўжыню, чым патрэбна. Доўгая сукенка. Доўгае паліто. ▪ Штаны ў .. [Рыгоркі] доўгія, аж да пят. Якімовіч. // размоўнае слова Высокі ростам (пра чалавека). [Сухарукі] быў доўгі .. і худы. Бядуля. За тое, што ён [дзядзька Мітрафан] быў доўгі, як жардзіна, і хударлявы, усе казалі на яго Чапяла. Бажко. 2. Працяглы ў часе. Доўгая разлука. Доўгі позірк. ▪ Сход быў доўгі, але спакойны. Чорны. Ногі ад доўгага сядзення замлелі, і .. [Віця] захістаўся. Чарнышэвіч. 3. Які працяжна вымаўляецца (пра гукі, склады). Доўгі гук. ••• Доўгая песня (гісторыя) глядзі песня. Доўгі рубель глядзі рубель. Доўгі язык глядзі язык. Доўгія рукі глядзі рука.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com