тлумачэнне слова:
дом, -а і -у; множны лік дамы, -оў; мужчынскі род 1. -а. Будынак для жылля, размяшчэння устаноў і прадпрыемстваў. Цагляны дом. Будаўніцтва жылых дамоў. ▪ Дом стаіць воддаль і розніцца ад вясковых хат. Бядуля. Неяк у нядзелю ў Беражках адбылося радаснае гулянне — адразу пятнаццаць калгасных сем'яў спраўлялі ўваходзіны ў новыя дамы. Краўчанка. // пераноснае значэнне Пра ўсё, што можа служыць прытулкам, сховішчам для каго-, чаго-н. Гэта звычайная сям'я ў звычайных умовах. Нікуды яны не спяшаюцца: яны ў сваім доме — на лодцы. Маўр. 2. -у. Чыё-н. жылое памяшканне разам з гаспадаркай. Бацькоўскі дом. ▪ Хто яна і адкуль, Таня сама не ведала. Падабралі яе малую чужыя людзі на вялікай дарозе і далі прытулак у сваім доме. Новікаў. Змарылася... Цяжка старой Тупаць дзень каля дому. Гілевіч. Не спала маці, крактаў на печы бацька. Увесь клопат па дому лёг на яго. Паўлаў. // Сям'я; людзі, якія жывуць у адным памяшканні. Выйсці на суботнік усім домам. ▪ Пасля такой доўгай разлукі з домам Аленка адчувала сябе шчаслівай. Колас. // пераноснае значэнне Родныя мясціны, родны край. І успомнім былое Народа-героя, Што ў бітвах суровых уславіў свой дом. Колас. 3. -а; каго-чаго або які. Як назва дзяржаўнай, грамадскай, культурнай установы, а таксама памяшкання, дзе яна знаходзіцца. Дом калгасніка. Дом мадэлей. Дом культуры. Гандлёвы дом,. 4. -у. Дынастыя, род. Дом Сапегаў. ••• Дзіцячы дом — вучэбна-выхаваўчая ўстанова для дзяцей, якія не маюць бацькоў. Жоўты дом (устарэлае слова, устарэлы выраз) — бальніца для душэўнахворых. Заезны дом — тое, што і заезны двор (глядзі двор1). Казённы дом (устарэлае слова, устарэлы выраз) — а) афіцыйная дзяржаўная ўстанова або служба ў ёй; б) турма. Публічны дом — у капіталістычным грамадстве: памяшканне, у якім жывуць і прымаюць наведвальнікаў прастытуткі. Выносіць смецце з дому глядзі выносіць. На дом — дамоў.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com