дзіцячы

тлумачэнне слова:

  дзіцячы, -ая, -ае.
    1. Які мае адносіны да дзіцяці (у 1 знач.). Дзіцячы ўзрост. Дзіцячыя хваробы. ▪ [Лабановіч] устаў, калі ўжо ў школе чуліся дзіцячыя галасы. Колас. [Наста] пазнала ў цемры — гэта ён, Андрэй Саковіч — друг дзіцячых дзён. З. Астапенка. // Які належыць дзіцяці. [Люда] на хаду, не гледзячы, падала .. [Юрку] руку і з нейкай асаблівай, небывалай цеплынёй адчула ў сваёй руцэ дзіцячыя пальчыкі. Брыль.
    2. Уласцівы дзіцяці, дзецям. Гэты невялічкі куток ператварыўся ў маёй дзіцячай фантазіі ў казачны лес з незвычайнымі істотамі. Бядуля. Салодкі сон дзіцячы пасля пылу, духмень. Лынькоў. // пераноснае значэнне Неўласцівы даросламу, не сталы. Дзіцячыя разважанні. Дзіцячы розум. ▪ — Дараваць сабе не магу, нашто я тады чытала табе свой верш. Ну, але ты глядзі на гэта, як на дзіцячую забаўку. Колас.
    3. Прызначаны для дзяцей. Дзіцячая літаратура. Дзіцячая каляска. ▪ «Даведаюся, ці ёсць у дзіцячым вагоне месцы», — рашыла Таня. Даніленка.
    •••
    Дзіцячая пляцоўка глядзі пляцоўка.
    Дзіцячы дом глядзі дом.
    Дзіцячыя яслі глядзі яслі.
    Дзіцячы лепет глядзі лепет.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com