тлумачэнне слова:
дзесятак, -тка, мужчынскі род 1. Адзінка падліку, роўная дзесяці (пра аднолькавыя прадметы). Дзесятак яец. ▪ Пад Рагачовам у іх палку засталося не больш трэці байцоў і каля дзесятка танкаў. Мележ. // Дзесяць год узросту. Яму пайшоў шосты дзесятак. 2. толькі множны лік (дзесяткі, -аў). Назва другой ад канца лічбы мнагазначнага ліку. Клас адзінак, дзесяткаў, соцень. 3. толькі множны лік (дзесяткі, -аў). Пра вялікую колькасць чаго-н. Таццяна заўважыла, што з кожнага двара праз шчыліны за .. [Лясніцкім] сочаць дзесяткі пар вачэй. Шамякін. — Часамі адзін чалавек даражэй за цэлыя дзесяткі людзей. Колас. ••• Не з баязлівага (пужлівага) дзесятка — пра смелага чалавека.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com