дзень

тлумачэнне слова:

  дзень, дня; родны склон множны лік дзён; мужчынскі род
    1. Частка сутак, час ад усходу да заходу сонца, ад раніцы да вечара. Ціхія ясныя дні, пасля дажджоў, палалі сонцам. Чорны. Ад лагера да Кромані.. не больш дваццаці кіламетраў, аднак на гэты пераход быў затрачаны доўгі летні дзень. Брыль. // Дзённае святло. [Маці] устала да дня, напякла бліноў ды прылегла адпачыць. Ваданосаў. — Уцякай жа за пагодай, Донька маладая, Покі дзень засвеціць ясны, Покі сіл хапае! Купала.
    2. Суткі, прамежак часу ў 24 гадзіны. У тыдні сем дзён. ▪ Ужо колькі дзён, як ціхімі вечарамі глуха гудзе зямля, і гэты гул нарастае штодня. Лынькоў. // Прамежак часу ў сутках або цэлыя суткі, прысвечаныя пэўнаму роду заняткаў, дзейнасці. Дзень адпачынку. Святочны дзень. Кірмашовы дзень. Прыемны дзень.
    3. Дакладна вызначаны тэрмін, дата, прысвечаная якой-н. падзеі, святкаванню чаго-н. Дзень Канстытуцыі. Міжнародны жаночы дзень. ▪ У той вечар яны адзначалі дзень нараджэння аднаго з таварышаў; у брыгадзе з'явілася і такая традыцыя — калектыўна адзначаць дні нараджэння. Лось.
    4. толькі множны лік (дні, дзён). Пэўны час, перыяд жыцця. Дні дзяцінства. ▪ Апошнія канікулы былі самымі шчаслівымі, светлымі днямі жыцця. Шамякін. Дні прайшлі, На галаву апалі Замаразкі першай сівізны. Панчанка.
    •••
    Дзень адкрытых дзвярэй — дзень вольнага доступу (з мэтай азнаямлення з прадпрыемствам, навучальнай установай і г. д.).
    Павестка дня глядзі павестка.
    Палярны дзень — частка года за палярным кругам, на працягу якой сонца не заходзіць.
    Парадак дня глядзі парадак.
    Посны дзень — дзень, у які згодна з царкоўнымі законамі нельга есці скаромнае.
    Рабочы (працоўны) дзень — пэўная колькасць часу, прызначаная для работы, службы.
    Разгрузачны дзень — дзень з аблегчанай дыэтай, які назначаецца для асоб, схільных да паўнаты.
    Санітарны дзень — дзень, у які праводзіцца санітарны агляд службовага памяшкання.
    Светлавы дзень — частка сутак, на працягу якой свеціць сонца.
    Скаромны дзень — дзень, у які згодна з царкоўнымі законамі дазваляецца есці малочную і мясную ежу.
    Абы дзень да вечара — абы-як, не выяўляючы старання, зацікаўленасці да работы, да жыцця.
    Белым днём — удзень, днём.
    Грош цана (у базарны дзень) глядзі цана.
    Гэтымі днямі; на гэтых днях — некалькі дзён таму назад або праз некалькі наступных дзён.
    Да канца дзён (сваіх) глядзі канец.
    Дзень ада дня — а) з кожным днём, паступова. — Дык вот я нешта не бачу, каб дзень ада дня лепш рабілася, — падцвяліў Конан. Лобан; б) штодзень, кожны дзень. Ты гары, ты рвіся дзень ада дня, з цямна да цямна, а ёй — хоць бы што! Мележ.
    Дзень добры!; Добры дзень! — прывітальны зварот пры сустрэчы раніцай або днём.
    Дзень за днём — з кожным днём, паступова.
    Дзень і ноч — увесь час, пастаянна, бесперапынна.
    Дзень у дзень; дзень пры дні — штодзень, кожны дзень.
    Дні злічаны чые — мала засталося жыць каму-н.
    Жыць сягонняшнім днём глядзі жыць.
    Заглянуць у заўтрашні дзень глядзі заглянуць.
    Заднім днём — больш раннім, чым было на самой справе.
    Заўтрашні дзень — недалёкай будучыня; тое, што будзе.
    З дня на дзень — а) у бліжэйшыя дні (чакаць каго-, чаго-н. і пад.). З дня на дзень чакаўся прыезд меліяратараў. Дуброўскі; б) увесь час, з аднаго дня на другі (адкладваць і пад.). [Ганна] збіралася з дня на дзень паўтарыць паездку, ды... усё не магла сабрацца. Гартны; в) з кожным днём, паступова.
    З дня ў дзень — а) кожны дзень, некалькі дзён запар. Над полем, над дарогаю — з дня ў дзень пяшчотная сонечнасць. Мележ; б) з кожным днём, паступова. З дня ў дзень губляла блакітную празрыстасць неба. Краўчанка.
    Злоба дня глядзі злоба.
    Кожны божы дзень — штодзённа.
    Лічаныя дні — мала часу; нядоўга.
    Навесці цень на ясны дзень глядзі навесці.
    На злобу дня глядзі злоба.
    На схіле дзён глядзі схіл.
    Не па днях, а па гадзінах глядзі гадзіна.
    Судны дзень — а) паводле рэлігійных уяўленняў, дзень «страшнага» суда, дзень канца свету; б) час расплаты за злачынствы. Судны дзень набліжаецца. З хмары хутка грозных маланак штыкі Па варожых галовах удараць. Куляшоў.
    Сярод белага дня — удзень, днём.
    Учарашні дзень — былое, мінулае.
    Чорны дзень — перыяд нястачы, беднасці ў жыцці; цяжкая часіна.
    Чуць дзень — вельмі рана, як толькі пачало світаць.
    Як дзень белы — увесь дзень, цэлы дзень.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com