тлумачэнне слова:
дацягнуць, -цягну, -цягнеш, -цягне; закончанае трыванне, каго-што. 1. Цягнучы, даставіць да якога-н. месца; давалачы. Дацягнуць лодку да вады. // размоўнае слова Павольна, з цяжкасцю давезці, данесці да якога-н. месца. Пакуль Антонава кабыла дацягнула свой воз да млына, зрабілася зусім цёмна. Новікаў. // без дапаўнення размоўнае слова З цяжкасцю даехаць, даляцець да якога-н. месца. Самалёт паступова зніжаўся, нягледзячы на ўсе мае намаганні трымацца набранай вышыні. Я адразу зразумеў, што нам не дацягнуць да базы. Шамякін. 2. Працягнуць, правесці, пракласці да якога-н. месца. Дацягнуць да лесу тэлефонны провад. // пераноснае значэнне Давесці што-н. пачатае да канца ці да пэўнай ступені выканання. Дацягнуць урок да канца. Дацягнуць да нормы. 3. Праспяваць да канца; дапець. Як дацягнуў запявала апошняе слова, дзесяткі галасоў, няроўных, але ўпэўненых, падхапілі песню, узнялі яе ўгору і запоўнілі песняй пустынную вуліцу. Галавач. 4. і без дапаўнення размоўнае слова Правесці час да якога-н. моманту. Дацягнуць час да вячэры. ▪ Каб толькі дацягнуць да ночы, там можна было б знайсці дарогу дадому. Лобан. // Пражыць, праіснаваць да якога-н. часу, падзеі; дажыць. [Бацька] даўно ўжо чакаў гэтага моманту, даўно ўжо думаў, як дацягнуць да ўраджаю. Маўр. Дажыў Макарый да сівых валос І дацягнуў аж да вайны Айчыннай. З. Астапенка. 5. размоўнае слова Зацягнуць выкананне чаго-н., не зрабіць што-н. своечасова. Дацягнуць здачу экзамена да вясны. ▪ — Дацягнулі да апошняга... Загубілі дзяўчынку! — злаваўся Сцепанец. Гарбук. ••• Ледзь дацягнуць ногі — з цяжкасцю дайсці.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com