дапамога

тлумачэнне слова:

  дапамога, -і, ДМ -мозе, жаночы род
    Дзеянне паводле значэнне дзеяслоў дапамагаць — дапамагчы; садзейнічанне, падтрымка ў чым-н. Баец апусціў аўтамат і паспяшыў Пракопу на дапамогу. Якімовіч. З суседняй вёскі амаль штодня прыходзіць старэйшая дачка і просіць ад бацькі дапамогі: то накасіць сена, то хлеб абмалаціць. Шамякін. // Матэрыяльная падтрымка. Грашовая дапамога. // Садзейнічанне ў лячэнні, у палягчэнні пакут. Медыцынская дапамога.
    •••
    Выхадная дапамога — грашовая сума, што па савецкаму заканадаўству выплачваецца аднаразова рабочаму ці служачаму, якога звальняюць.
    Карэта хуткай дапамогі глядзі карэта.
    Першая дапамога — дапамога, якая аказваецца хвораму ці пацярпеўшаму ад якога-н. няшчаснага выпадку да прыходу доктара.
    Хуткая дапамога — а) медыка-санітарная арганізацыя, якая аказвае першую медыцынскую дапамогу ў неабходных выпадках, а таксама перавозіць хворых у лячэбныя ўстановы; б) аўтамабіль, на якім ажыццяўляецца такая перавозка.
    Падаць (працягнуць) руку дапамогі каму глядзі падаць.
    Пры дапамозе чаго — выкарыстаўшы што-н.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com