тлумачэнне слова:
даваць, даю, даеш, дае; даём, даяце; незакончанае трыванне, каго-што. 1. незакончанае трыванне да даць. 2. загадны лад давай(це); з інфінітыў незакончанае трыванне ці з 1 асоба дзеяслова множны лік будучы час размоўнае слова Выражае запрашэнне да сумеснага дзеяння. Давай спаць. Давай возьмемся за работу. ▪ [Мігуцкі:] Я не хачу гвалтаваць вашага сумлення, але давайце разважаць сур'ёзна. Крапіва. 3. загадны лад давай; з інфінітыў незакончанае трыванне размоўнае слова Ужываецца ў значэнні: пачаў, стаў, узяўся энергічна рабіць што-н. Купец кінуў гуслі, а сам выхапіў у фурмана пугу ды давай коней гнаць. Якімовіч. Пёс Лютня ўскочыў мядзведзю на спіну і давай кусаць. Бядуля. ••• Быту не даваць — не даваць спакою каму-н. Вачам веры не даваць — пра неабходнасць пільна, уважліва ставіцца да чаго-н., паўторна правяраць што-н. Даваць у нос — тое, што і біць у нос (глядзі біць). Не даваць жыцця каму — турбаваць, непакоіць. Не даваць кроку ступіць — пра немагчымасць або забарону свабодна дзейнічаць. Не даваць літасці каму — не рабіць уступак, не пакідаць без пакарання за якую-н. віну. Не даваць праходу каму — настойліва прыставаць з пытаннямі, просьбамі, размовамі.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com