тлумачэнне слова:
дабіцца, -б'юся, -б'ешся, -б'ецца; -б'ёмся, -б'яцеся; закончанае трыванне, чаго, з даданы сказ сказам і без дапаўнення Настойлівымі намаганнямі дамагчыся чаго-н. Дабіцца выдатных поспехаў. ▪ Загад адзін, адно заданне — Дабіцца працай перамог. Чарот. Чым больш уставала .. перашкод, тым больш, расло ў Сценкі ўпартае жаданне дабіцца свайго. Колас. // Распытваючы, даведацца, дапытацца аб чым-н. ад каго-н. Мужчыны ніяк не маглі дабіцца ад.. [жанчыны], што ж там такое магло стаць: пажар, смерць ці яшчэ якое няшчасце? Дамашэвіч. Настаўнік болей нічога не дабіўся ад Ліды. Яна ўстала з-за стала і выбегла з хаты. Колас. // Дабрацца, з цяжкасцю дайсці куды-н., да каго-н. — Я парадкі ведаю, я дабіўся ў адрасны стол. Чорны. У пакой канцылярыі дабіцца было цяжка. Нікановіч. ••• Дабіцца да ручкі — тое, што і дайсці да ручкі (глядзі дайсці).
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com