тлумачэнне слова:
гульня, -і; множны лік гульні, -льняў; жаночы род 1. Дзеянне паводле дзеяслоў гуляць (у 1 знач.). // Занятак, дзейнасць дзяцей. Паеўшы, [Славік] выбягаў на вуліцу, каб наганяць футбольны мяч або заняцца якой іншай гульнёй са сваімі шматлікімі сябрамі. Няхай. 2. Занятак з мэтай забавы, адпачынку і пад., звычайна заснаваны на пэўных умовах, правілах. Гульня ў футбол. Гульня ў шахматы. Парушыць правілы гульні. 3. Камплект неабходных прадметаў для таго, каб іграць у якую-н. гульню. Дзіцячая настольная гульня. 4. размоўнае слова Вечарынка, гулянка. Моладзь яшчэ спала пасля ўчарашняе гульні. Гартны. 5. Хуткая змена колераў, святла і пад. Сусвет нахіляецца да майго казырка. Нахіляецца гулам пушчы, пляскам вады крынічнай, Запалавелым жытам, вясёлай гульнёй зарніц. Кірэенка. 6. Наўмысныя дзеянні для дасягнення якой-н. мэты; тайныя замыслы, інтрыгі. — Прахадзімец ты ... Гэта вядома. А двайную гульню кідай. Навуменка. ••• Алімпійскія гульні — міжнародныя спартыўныя спаборніцтвы, якія праводзяцца раз у чатыры гады. Гульня прыроды — выключная, рэдкая з'ява ў прыродзе; адхіленне ад звычайных фізічных норм. Гульня слоў — дасціпны, каламбурны выраз. Рабіць вясёлую міну пры дрэннай гульні глядзі рабіць.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com