тлумачэнне слова:
грош, гроша; множны лік грошы, -аў; мужчынскі род 1. Даўнейшая медная манета (да 1838 г. двухкапеечная, а пасля паўкапеечная) у Расіі з 1657 да 1917 г. Хай грошай ні гроша, абы слава хароша. Прыказка. // зборны назоўнік Грошы. І грош стаў лішні завадзіцца, Было што есці, чым акрыцца, І быў парадак, лад у хаце. Колас. 2. звычайна множны лік (грашы, -эй). Зусім нязначная сума грошай. Атрымаць грашы. Купіць за грашы. 3. Сучасная разменная манета ў Польскай Народнай Рэспубліцы, роўная 1/100 злотага, і ў Аўстрыі, роўная 1/100 шылінга. ••• Гроша ломанага не варты глядзі варты. Грош цана (у базарны дзень) каму-чаму глядзі пана. Ні за грош (капейку) — зусім дарэмна, без патрэбы (загінуць, прапасці і пад.). Ні ў грош не ставіць глядзі ставіць. Уваткнуць (уставіць) свае тры грошы глядзі уваткнуць.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com