абабраць

тлумачэнне слова:

  абабраць, абяру, абярэш, абярэ; абяром, абераце; загадны лад абяры; закончанае трыванне, каго-што.
    1. Зняць плады з дрэва, куста і пад. Абабраць яблыкі. Абабраць маліны. // Вызваліць ад пладоў. Абабраць яблыню. Абабраць сад. // Пазнімаць рукамі што-н. з чаго-н. Моніч, адабраў з плашча салому, што начаплялася ў брычцы. Бажко. // Сабраць што-н., беручы жменямі, зграбаючы ў што-н. Абабраць муку з пода. Абабраць рой у раёўню.
    2. Абакрасці, абрабаваць каго-н. ці абабраць што-н. ашуканствам, пазабіраць што-н. у каго-н. [Андрэй:] — Паны вязуць нарабаванае дабро... Сялян нашых абабралі... Чарот.
    3. размоўнае слова Пасля пошукаў спыніцца на чым-н., выбраць каго-, што-н. Абабраць месца для маёркі. Абабраць спосаб жыцця. ▪ З паклонам і павагай [жаніхі] будуць прыязджаць у яе [Эльзы] маёнтак, і яна абярэ сабе самага знатнага і прыгожага. Шчарбатаў.
    4. Абрэзаць, зняць лушпінне з чаго-н. Абабраць бульбіну. Абабраць апельсін.
    •••
    (Абабраць) да ніткі глядзі нітка.
    Абабраць як ліпку — тое, што і абадраць як ліпку (глядзі абадраць).



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com