горла

тлумачэнне слова:

  горла, -а, ніякі род
    1. Храстковая трубка, якая змяшчаецца ў пярэдняй частцы шыі і з'яўляецца пачаткам стрававода і дыхальных шляхоў. Прапаласкаць горла. Пяршыць у горле. ▪ Сыр стаў у горле, і Гарбача пачала мучыць ікаўка. Мурашка. // Пярэдняя частка шыі, у якой змяшчаецца гэта храстковая трубка. [Алік] ляжаў і чакаў, што вось-вось нехта наваліцца на яго, схапіць за горла, пачне душыць. Шашкоў. Каўнер ціснуў горла, замінаў гаварыць. Мележ.
    2. Верхняя звужаная частка пасудзіны. Горла бутэлькі.
    3. Вузкі праход з заліва або ўнутранага мора ў адкрытае мора. // Рукаў у вусці ракі. // пераноснае значэнне Пра ўсякі вузкі праход у чым-н. Прайшоўшы праз вузкае горла маста, .. паток пяхоты разыходзіцца ад Нёмана веерам. Брыль.
    •••
    Браць (узяць) за горла глядзі браць.
    Вырваць з горла глядзі вырваць.
    Горла перагрызці глядзі перагрызці.
    Горлам браць глядзі браць.
    Драць (ірваць, надрываць) горла глядзі драць.
    Засесці ў горле глядзі засесці.
    Заткнуць горла глядзі заткнуць.
    З горла лезе (валіцца, прэ) глядзі лезці.
    Клубок у горле глядзі клубок.
    Ком у горле глядзі ком.
    Кусок (кавалак) у горла не лезе (не ідзе) глядзі кусок.
    На ўсё горла — вельмі моцна, з усёй сілы (крычаць, спяваць і пад.).
    Па горла — а) вельмі моцна (заняты, перагружаны і пад.). Завален работай па горла; б) вельмі многа (спраў, клопатаў і інш.). На прадвесні ў Хаіма Плаўніка работы было па горла. С. Александровіч.
    Прамачыць горла глядзі прамачыць.
    Прыстаць з нажом да горла глядзі прыстаць.
    Слёзы падступілі да горла глядзі сляза.
    Станавіцца папярок горла глядзі станавіцца.
    Стаяць калом у горле глядзі стаяць.
    Стаяць папярок горла глядзі стаяць.
    Сыты па горла глядзі сыты.
    У горла не лезе глядзі лезці.
    Як косць (кветка) у горле глядзі косць.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com