тлумачэнне слова:
год, -а, месны склон -дзе; множны лік гады, -оў і год; мужчынскі род 1. Прамежак часу з 1 студзеня, за які Зямля робіць адзін паварот вакол Сонца (уключае ў сябе 365 ці 366 сутак, або 12 каляндарных месяцаў). Адыходзілі вёсны і зімы, І гады за гадамі плылі. Колас. 2. Адрэзак часу ў 12 месяцаў, які адлічваецца з якога-н. дня. Аб усім утрая Клапаціцца гатоў, Быццам думаю я Жыць яшчэ сто гадоў. Гілевіч. 3. толькі множны лік Ужываецца ў спалучэнні з парадкавым лічэбнікам для абазначэння дзесяцігоддзя. Саракавыя гады дваццатага стагоддзя. Камсамольцы дваццатых гадоў. 4. толькі множны лік Адрэзак часу ў некалькі год. Пасляваенныя гады. Гады росквіту культуры і народнай гаспадаркі. 5. толькі множны лік Узрост; перыяд, пара ў жыцці чалавека. Спадарожны Пятра быў Захар Палянскі, чалавек сярэдніх гадоў, досыць заможны гаспадар. Колас. 6. Адрэзак часу, на працягу якога планета робіць абарот вакол Сонца. Год Марса. ••• Высакосны год — кожны чацвёрты год, які мае ў лютым не 28, а 29 дзён. Зорны год — прамежак часу, за які Сонца робіць свой бачны шлях па нябеснай сферы адносна зорак. Навучальны год — час вучэбных заняткаў ад канца адных і да пачатку наступных летніх канікул. Новы год — дзень 1 студзеня. Светлавы год — адзінка адлегласці, роўная шляху, які праходзіць прамень святла за трапічны год. Трапічны год — прамежак часу паміж двума праходжаннямі Сонца цераз пункт веснавога раўнадзенства. Адны гады; у адных гадах — аднолькавы ўзрост; аднагодкі, равеснікі. Без году тыдзень глядзі тыдзень. Гады падышлі — настаў ўзрост, калі патрэбна зрабіць што-н. Гады ў рады — вельмі рэдка (бываць дзе-н., сустракаць з кім-н. і інш.). Год ад году — з кожным годам. З году ў год — пастаянна, на працягу некалькіх гадоў. З малых гадоў (год) — з дзяцінства. На схіле гадоў (год) глядзі схіл. Не па гадах — неадпаведна ўзросту, не падыходзіць па ўзросту. Па маладосці гадоў глядзі маладосць. У гадах — пажылога ўзросту.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com