тлумачэнне слова:
абарваць1, -рву, -рвеш, -рве; -рвём, -рвяце; закончанае трыванне, каго-што. 1. Зрываючы, вызваліць што-н. ад чаго-н. Абарваць куст агрэсту. // Пазрываць што-н. з чаго-н. Абарваць спелыя ягады. ▪ Пытае шумны маладняк У дрэў старых: вятры якія Іх абарвалі так, Ствалы сагнулі векавыя? Танк. 2. Моцна нацягнуўшы, разарваць; адарваць частку чаго-н. або поўнасцю што-н. ад чаго-н. Ён абарваў брызент, якім ззаду быў завешаны кузаў. Янкоўскі. 3. пераноснае значэнне Раптоўна і рэзка спыніць дзеянне, працяканне чаго-н. Абарваць размову. ▪ Разважанні камандзіра абарваў далёкі гарматы стрэл. Шчарбатаў. 4. размоўнае слова Зарабіць, раздабыць што-н. Чалавек тут жыў бедны і рад быў абарваць капейку з якога-небудзь выпадку. Чорны. 5. пераноснае значэнне размоўнае слова Зрабіўшы рэзкую, грубую заўвагу, перапыніць каго-н., прымусіць змоўкнуць. Андрэй слухаў Івана і ледзь стрымліваўся, каб не абарваць яго рэзкім словам. Шахавец. 6. Пашкодзіць, разарваць кусаючы; абкусаць. — Ах, ах! — крычыць пан. — Напусціце на яго [чорта] пару вепрукоў — няхай яны яму лыткі абарвуць! Якімовіч. ••• Абарваць тэлефон — часта, многа званіць па тэлефоне. абарваць2, -рве; закончанае трыванне Апухнуць і нагнаіцца; нарваць вакол. Палец абарваў.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com