тлумачэнне слова:
га́дзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца; незакончанае трыванне размоўнае слова 1. Адчуваць агіду да каго-, чаго-н.; брыдзіцца. Тараска гадзіўся жаб. Юрэвіч. 2. Псавацца ад забруджвання. Адзенне гадзіцца. гадзі́цца1, -джу́ся, -дзі́шся, -дзі́цца; незакончанае трыванне размоўнае слова Быць прыгодным, падыходзячым для чаго-н., адпавядаць якім-н. патрабаванням. — Я вывучаў дакументы і думаў: вось гэта для маёй дысертацыі падыходзіць. І гэта гадзіцца. Арабей. // безасабовая форма (звычайна з адмоўем). Варта, трэба, к месцу. Сцёпка перамог сябе; не, спаць не гадзіцца! Колас. ••• Гадзіцца ў бацькі (у маці, сыны і пад.) каму — адпавядаць па ўзросту чыйму-н. бацьку (маці, сыну і пад.). Куды гэта гадзіцца; нікуды не гадзіцца — вельмі дрэнна, дрэнны. гадзі́цца2, гаджу́ся, го́дзішся, го́дзіцца; незакончанае трыванне размоўнае слова Канчаць спрэчку; згаджацца, пагаджацца. Рэдкія выпадкі лаянкі толькі на кароткі час раскідалі іх дружбу, і хлопцы скора зноў гадзіліся. Колас. Слугі князя з дарам князевым прыйшлі, З Вялем-волатам, з дружынаю гадзіцца. Танк.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com