тлумачэнне слова:
выцягнуць, -ну, -неш, -не; закончанае трыванне, каго-што. 1. Прыклаўшы сілу, выняць што-н. умацаванае, завязлае; вырваць. Выцягнуць кій з плоту. Выцягнуць воз з гразі. ▪ Гаспадар выцягнуў плуг з зямлі і пусціў плытчэй. Чорны. Андрэй крэпка абняў слупок, упёрся нагамі ў зямлю і зрушыў яго. Падбеглі сяляне, выцягнулі яго і павалілі. Колас. // Выдаліць, выняць. Выцягнуць нітку з іголкі. Выцягнуць асколак з раны. 2. размоўнае слова Дастаць, выняць што-н. знутры. Выцягнуць папяросы з кішэні. ▪ Гаспадыня тым часам выцягнула з-пад прыпека самавар і, перакуліўшы дном угару, стала вытрасаць з яго старое вуголле. Дуброўскі. // Высунуць што-н. устаўленае. Выцягнуць шуфляду са, стала, // Выцягваючы, здабыць што-н. Выцягнуць поўны невад рыбы. 3. Перамясціць, цягнучы па паверхні. Выцягнуць човен на бераг. Выцягнуць сані з-пад павеці. 4. Выдаліць што-н. вадкае, газападобнае з дапамогай якіх-н. прыстасаванняў. // размоўнае слова Выпіць. [Тодар:] — Я магу, браце Сідор, гарнец выцягнуць і хоць бы што. Чорны. 5. Нацягнуўшы, павялічыць у даўжыню. Выцягнуць дрот. // Выставіць уперад, працягнуць. Выцягнуць лыч, морду, шыю. 6. Выпрастаць, распасцерці. Выцягнуць рукі. ▪ Адкінуўшыся на спінку крэсла, маёр Раманенка з асалодай выцягнуў ногі і заплюшчыў вочы. Шамякін. 7. пераноснае значэнне размоўнае слова Дапамагчы выйсці з цяжкага становішча; выбавіць. Выцягнуць з бяды. 8. пераноснае значэнне Дабіцца, дасягнуць чаго-н. з вялікімі цяжкасцямі. Выцягнуць слова праўды. 9. размоўнае слова Прымусіць, пераканаць каго-н. выйсці адкуль-н., пайсці куды-н. Выцягнуць з дому. ▪ — Дзякую, хлопцы, што выцягнулі, а то занудзіўся быў, — прызнаўся.. [Алесь], калі гульня скончылася. Шыцік. 10. размоўнае слова Асіліць, вытрымаць; адужаць. Выцягнуць дзве нормы. Выцягнуць экзамен на чацвёрку. 11. пераноснае значэнне размоўнае слова Прымусіць каго-н. патраціцца. Выцягнуць з пакупнікоў апошнія грошы. 12. размоўнае слова Потайкам забраць чужое; украсці. ••• Выцягнуць (усе) жылы — замучыць якімі-н. непрыемнасцямі. Выцягнуць з гразі — дапамагчы пазбавіцца беднасці, галечы. Ногі выцягнуць — тое, што і ногі працягнуць (глядзі працягнуць).
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com