тлумачэнне слова:
выціснуць, -ну, -неш, -не; закончанае трыванне, што. 1. Сціснуўшы, выпусціць, прымусіць выйсці на паверхню. Выціснуць сок з лімона. // пераноснае значэнне З цяжкасцю, вымушана сказаць што-н., праявіць якое-н. пачуццё. Настаўнік адчуваў сябе няёмка, але ўсё ж здолеў выціснуць некалькі слоў: — Дзіця.. [Ліда] яшчэ. Усё гэта пройдзе ў яе. Колас. [Касмыль] уздыхнуў і выціснуў на твары нешта падобнае на ўсмешку. Лынькоў. // пераноснае значэнне З цяжкасцю атрымаць што-н. Калі б нават і ўдалося выціснуць з гаспадаркі патрэбныя для гэтага сто восемдзесят рублёў, дык ніколі не хопіць у старога адвагі аддаць зараз гэтакую кучу грошай. Крапіва. 2. Выдушыць; выламаць. Выціснуць шыбу ў акне. 3. Праціскаючы, выштурхнуць адкуль-н. // пераноснае значэнне З дапамогай адпаведных захадаў прымусіць выйсці, выехаць, спыніць якую-н. дзейнасць. Выціснуць з рынку збыту. 4. пераноснае значэнне Замяніць сабою; выцесніць. Гэтая думка [паехаць на цягніку] выціснула ў.. [Сцёпкі] ўсе іншыя думкі. Колас. 5. Зрабіць што-н. пры дапамозе ціснення. Выціснуць надпіс залатымі літарамі. 6. спецыяльны тэрмін Здабыць прэсаваннем. Выціснуць алею. ••• Выціснуць слязу — заплакаць для паказу. Выціснуць усе сокі — абяссіліць празмернай работай.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com