вытрымаць

тлумачэнне слова:

  вытрымаць, -аю, -аеш, -ае; закончанае трыванне
    1. што. Не паддацца ўздзеянню цяжару, ціску і пад.; устаяць. Плаціна вытрымала напор паводкі. ▪ [Сотнікаў] стаіўся, каб не хлюпаць па вушы ў багне, трымаючыся рукой за тоненькую лазовую галінку, і думаў: вытрымае галінка ці не. Быкаў.
    2. пераноснае значэнне; што. Стойка перанесці што-н.; выцерпець. Вытрымаць суровае выпрабаванне. ▪ Усю гэтую навалу вытрымала, выстаяла і перамагла непахісная воля народа. Паслядовіч.
    3. пераноснае значэнне; без дапаўнення Праявіць вытрымку, стрымацца; выцерпець. [Паляшук:] — Дармо што .. [дзеду] цяпер семдзесят год, а як забушуе часам у хаце Раман, яго сын, стараста наш, то стары, бывае, не вытрымае, возьме яго на рукі, як хлапчанё, і зараз жа ўціхамірыць, хоць Раман і не ўломак. Колас.
    4. пераноснае значэнне; што. Не ўступіць, праявіць цвёрдасць. Вытрымаць сваю ролю да канца.
    5. што. Выявіць сваю падрыхтоўку, годнасць у працэсе праверкі. Вытрымаць прыемныя экзамены. Вытрымаць конкурс. ▪ Хлопцы вучыліся добра. Закончылі.. двухкласную школу, вытрымалі экзамен на настаўнікаў. Машара.
    6. каго. Пратрымаць на працягу вызначанага часу. Вытрымаць хворага дома. // што. Давесці да пэўнага гатунку працяглым захоўваннем у адпаведных умовах; даць выстаяцца, вылежацца. Вытрымаць віно.
    •••
    Вытрымаць паўзу — пачакаць, памаўчаць пэўны час.
    Вытрымаць характар — праявіць стойкасць.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com