тлумачэнне слова:
высокі, -ая, -ае. 1. Вялікі, працяглы знізу ўверх; процілеглае нізкі. Высокі дом. ▪ На парозе паказаўся высокі стары ў цёмнай кашулі,.. з люлькаю ў зубах. Якімовіч. Велізарны, высокі, ясна асветлены зал быў перапоўнены. Самуйлёнак. Над намі шушукаюцца высокія гордыя хвоі. Бядуля. // Які знаходзіцца на значная вышыні над узроўнем мора. Высокая мясцовасць. Высокія горы. 2. Значна большы за сярэднюю норму. Высокія тэмпы развіцця. Высокі ўраджай. Высокая тэмпература. ▪ Напярэдадні майскага свята механічны цэх.. узяў самыя высокія абавязацельствы. Шыцік. 3. Добры па якасці; выдатны. Высокае майстэрства. Высокая культура. Высокая тэхніка. 4. Выдатны па свайму значэнню, вельмі важны; пачэсны, шаноўны. Высокая ўзнагарода, пасада. Высокі гонар. Высокі госць. 5. Поўны глыбокага значэння, незвычайны па свайму зместу. Высокія ідэі. Высокая мэта. ▪ Напоўнены сэрцы Пачуццём высокім; Нас гордасць шугае Патокам глыбокім. Колас. 6. Вытанчаны, рафінаваны. Высокае мастацтва. Высокая культура. 7. Тонкі, рэзкі (пра гукі). Высокі голас. Высокая нота. ▪ З дынаміка пачуліся перарывістыя гукі: то высокія, то нізкія. Шыцік. З кузні ляцеў звон сухі, высокі. Пташнікаў. ••• Высокі стыль — стыль, уласцівы ўрачыстай паэзіі, прозе. Высокія шыроты — шыроты, далёкія ад экватара, блізкія да полюсаў. Птушка высокага палёту глядзі птушка.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com