тлумачэнне слова:
абрэзаць, -рэжу, -рэжаш, -рэжа; закончанае трыванне, каго-што. 1. Адразаючы па краях ці з канцоў, пакараціць, паменшыць што-н.; падрэзаць. // Аддзяліць, адрэзаць што-н.; зрэзаць. Абрэзаць на яблыні сухія галіны. ▪ Не марудзячы ні хвіліны, ён [Маеўскі] абрэзаў стропы і адскочыў убок. Шамякін. // Зняць, зразаючы збоку, па ўсёй паверхні. Абрэзаць гарэлую скарынку ў хлебе. // пераноснае значэнне Паменшыць, скараціць памеры ці колькасць чаго-н. Абрэзаць паёк. ▪ У адных абрэзалі зямлю, другім далі. Каваль. 2. Пашкодзіць, параніць чым-н. вострым. [Жэнька] яшчэ не ўмее жаць, — раз прабавалі: ды палец абрэзала — яшчэ знак ёсць. Крапіва. 3. пераноснае значэнне размоўнае слова Рэзка перапыніць, абарваць чым-н. гаворку, прымусіць змоўкнуць. — Як з цябе прымак, калі кашуля ў цябе чорная, як у камінара, — абрэзала жартаўніка бойкая Зоя. Грахоўскі. ••• Абрэзаць (падрэзаць) крылле (крылы) каму — перашкодзіць каму-н. шырока разгарнуць сваю дзейнасць, выкарыстаць свае здольнасці.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com