тлумачэнне слова:
вырваць1, -рву, -рвеш, -рве; закончанае трыванне, што. 1. Выцягнуць, дастаць што-н. рыўком; высмыкнуць. Вырваць пустазелле. Вырваць цвік. Вырваць зуб. ▪ Убачыўшы Алеся, Зіна спынілася, вырвала з Сямёнавай рукі далонь. Шыцік. // Выдраць, адарваць. Вырваць ліст з сшытка. // Выхапіць што-н. у каго-н. Вара.. усхапілася, падскочыла да Рыгоркі, вывала аловак і шпурнула далёка на сметнік. Дуброўскі. // пераноснае значэнне размоўнае слова Вызваліць, выратаваць. Вырваць з няволі. Вырваць з палону. ▪ [Нэлі] верыла, што Білі не забыў пра яе, што ён вырве яе з гэтага пекла, што яны яшчэ знойдуць шчасце. Гамолка. 2. пераноснае значэнне Дабіцца чаго-н. сілай, прымусам; Зрабіць што-н. настойлівымі намаганнямі. Вырваць прызнанне. ▪ Ад арыштаванай за ўвесь час не вырвалі ніводнага слова. Якімовіч. [Яраш:] — Вырвалі мы.. [Зосі] кватэру, купілі мэблю, прывезлі яе з бальніцы. Шамякін. 3. Рвучы з коранем, сабраць ураджай чаго-н. Вырваць лён, буракі. ••• Вырваць з горла (з зубоў) — груба, нахабна дамагчыся чаго-н. Вырваць з коранем — зусім, канчаткова пазбавіцца ад чаго-н. Вырваць з мясам — адарваць з кавалкам тканіны (пра гузік і пад.). Вырваць з сэрца каго-што — прымусіць сябе забыць каго-, што-н., перастаць кахаць каго-н. вырваць2, -рве; безасабовая форма, закончанае трыванне Званітаваць.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com