выплысці

тлумачэнне слова:

  выплысці, -плыву, -плывеш, -плыве; закончанае трыванне
    1. Плывучы, з'явіцца адкуль-н., апынуцца дзе-н. Човен выплыў з-за кустоў. Качкі выплылі на сярэдзіну ракі. // пераноснае значэнне Плаўна выйсці, паказацца. Выплыў месяц з-за хмар. ▪ Шырокая, прысадзістая, румяная Акуля паказалася ў пакоі, выплыўшы з кухні. Колас. Праз хвіліну з туману выплылі чыстыя домікі з гатычнымі дахамі. Шамякін.
    2. Уплаў дабрацца да берага, выратавацца. Можа ехаў хто на чоўне, перакінуўся раптоўна, сам і выплыў, можа, неяк, а на дно пайшоў куфэрак? Дубоўка. Сашка выплыў і, нават не азірнуўшыся, як апантаны, пабег у вёску. Гамолка.
    3. Усплысці на паверхню. Рыба выплыла з глыбіні. // пераноснае значэнне Узнікнуць, з'явіцца; выявіцца. Выплыла новае пытанне. ▪ Ярка выплыў у памяці вільготны асенні дзень. Дуброўскі.
    4. размоўнае слова Пусціць колас; накрыцца каласамі, выкаласаваць. Выплыў ячмень буйным коласам.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com