тлумачэнне слова:
выпадак, -дку, мужчынскі род
1. Тое, што здарылася, здарэнне; факт, з'ява. Выпадак з жыцця. ▪ З гэтым лесам было звязана ў мяне многа апавяданняў аб страхах і розных выпадках. Колас.
2. Пэўныя абставіны, стан рэчаў. [Ліда] ведала: у такіх выпадках самае галоўнае адбываецца ў першы момант. Пальчэўскі.
3. Зручны момант. Выпадак падвярнуўся сам і вельмі хутка. Васілевіч.
4. толькі адзіночны лік Тое, што не абумоўлена прычыннай залежнасцю; выпадковасць. Словам, тым самым шляхам выпадку, праз дзесяткі салдацкіх рук і торбаў, прыйшла да нас і Коласава паэма. Брыль.
•••
Ва ўсякім выпадку — пры любых абставінах.
З выпадку чаго — з прычыны якіх-н. падзей, абставін.
На першы выпадак — для пачатку, для першага разу.
На ўсякі выпадак — на выпадак, калі спатрэбіцца.
Ні ў якім выпадку — ніколі, ні пры якіх умовах, ні за што.
У крайнім выпадку — калі не будзе іншага выхаду.
У лепшым выпадку — пры самых спрыяльных абставінах.
У тым выпадку, калі... — калі здарыцца так, што...
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com