тлумачэнне слова:
выйграць, -аю, -аеш, -ае; закончанае трыванне 1. што і без дапаўнення Набыць што-н. у выніку розыгрышу латарэі, перамагчы ў азартнай гульні. Выйграць сто рублёў па аблігацыі. ▪ Аднойчы гуляў пан у карты і выйграў у суседняга пана маёнтак. Якімовіч. Была спакуса выйграць, ..асабліва калі хто браў «дзевяты вал». Колас. 2. без дапаўнення Дамагчыся перамогі, узяць верх; перамагчы. Выйграць бой. Каманда выйграла ў спаборніцтвах. ▪ Мужчыны былі ашаломлены сілай удару немцаў, але не гублялі галавы, яны былі ўпэўнены, што немцы вайны не выйграюць. Гурскі. 3. Дамагчыся поспеху. Выйграць у чыіх-небудзь вачах. ••• Выйграць час — сэканоміць час або выгадаць больш часу для ажыццяўлення чаго-н.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com