тлумачэнне слова:
вызваліць, -лю, -ліш, -ліць; закончанае трыванне, каго-што. 1. Зрабіць свабодным каго-, што-н., даць свабоду каму-, чаму-н. Вызваліць арыштаваных. Вызваліць з няволі. ▪ Граніца, што штучна падзяляла беларускую зямлю на дзве часткі, была сцёрта ў верасні 1939 года, калі Чырвоная Армія вызваліла Заходнюю Беларусь з-пад панскага прыгнёту. Хадкевіч. [Камлюк:] — Трэба не толькі вызваліць зняволеных, але і адсекчы шлях адступленне для франтавых часцей праціўніка. М. Ткачоў. 2. Адваяваць захопленую ворагам тэрыторыю. Вызваліць горад ад захопнікаў. 3. Выратаваць, даць магчымасць пазбегнуць чаго-н. Вызваліць людзей ад немінучай смерці. ▪ [Грыша:] — Не лепшага я шукаю, а хачу ад лішняга клопату вызваліць вас [дзядзьку]. Пальчэўскі. 4. Выслабаніць каго-, што-н. ад чаго-н. грувасткага, цяжкага і пад. Вялічка вызваліў грудзі ад трушчанай цэглы і ўбачыў, што іх залівае кроў. Чорны. Нявідны вырываўся з усіх сіл, каб вызваліць рукі. Колас. 5. Звольніць, зняць з работы. [Сухадольскі:] — Прашу вызваліць мяне ад абавязкаў галоўнага інжынера. Крапіва.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com