выехаць

тлумачэнне слова:

  выехаць, -еду, -едзеш, -едзе; -едзем, -едзеце, -едуць; закончанае трыванне
    1. Паехаць, адправіцца жуды-н., за межы чаго-н. Выехаць у поле. ▪ Праз гадзіну абоз выехаў з карчомнай стадолы ў дарогу. Чорны. Фурман зняў клункі, куфэрак, развітаўся і выехаў з двара. Пальчэўскі. // Пакінуць сталае ці часовае месца жыхарства; перасяліцца. [Міхал:] — Тварыцкая тут жыве? — Не, — адказаў чалавек, — яна раней тут жыла, цяпер.. зусім выехала. Чорны. Вера з дзецьмі пабыла ў Карніцкіх дзён тры і выехала ў Свярдлоўск, дзе жыла яе родная сястра. Паслядовіч.
    2. Едучы, паявіцца дзе-н., прыехаць. Конь бег шпарка і мы неўзабаве выехалі на лясную паляну. Мурашка.
    3. размоўнае слова Плаўна вываліцца, выпасці. Пакет выехаў з рук. ▪ Заскрэбла аб камень дошка, што выехала з варотцаў. Пташнікаў.
    4. пераноснае значэнне размоўнае слова Выкарыстаць якія-н. акалічнасці, прыёмы ў асабістых мэтах. — Дык вось і я ў гэтай байцы Таксама выеду на зайцы. Корбан.
    •••
    Выехаць на чужой шыі (спіне і г. д.) — нядобрасумленным спосабам выйсці з цяжкага становішча.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com