тлумачэнне слова:
выдаць, -дам, -дасі, -дасць; -дадзім, -дасце, -дадуць; загадны лад выдай; закончанае трыванне, каго-што. 1. Даць што-н. з запасаў, адпусціць са сховішча для пастаяннага ці часовага карыстання. Выдаць грашовы аванс. Выдаць кніжку з бібліятэкі. ▪ — Трэба залічыць дзеда ў рады Чырвонай Арміі і выдаць яму стрэльбу, як чырвонаармейцу, — не то жартаўліва, не то сур'ёзна заўважыў адзін з ротных камандзіраў. Колас. // Забяспечыць чым-н., уручыць што-н. Выдаць даведку, мандат. ▪ Сёлета мне бясплатную пуцёўку выдалі. У Сочы. Грамовіч. // Аддаць, вярнуць назад. Выдаць асабістыя рэчы іх уладальнікам. // Заплаціць за работу. На працадні, што намецілі, — выдалі. Пташнікаў. 2. Здабыць, зрабіць, вырабіць. Не ладзілася справа з вынаходствам — Андрэй адводзіў душу работай: размахнецца, што называецца, на ўсё плячо, выдасць норму ды і да другой наблізіцца, і не сорамна глядзець людзям у вочы. Шахавец. 3. за каго і са словам «замуж». Аддаць замуж. Пасватаўся Алесь, і бацькі выдалі дзяўчыну. С. Александровіч. З Ганнай Лявонаўнай душа ў душу пражылі мы дваццаць год. Выгадавалі дачку, выдалі замуж. Корбан. 4. Выпусціць з друку, надрукаваць. Выдаць поўны збор твораў пісьменніка. Выдаць кніжку масавым тыражом. ▪ Магчыма, што паэт думаў выдаць гэтыя вершы асобным зборнікам, у які хацеў уключыць перакладзеныя ім творы рускіх паэтаў. «Весці». 5. Прыняць, абвясціць. Выдаць закон. ▪ Дырэктар выдаў спецыяльны загад. Карпаў. 6. Раскрыць, зрабіць вядомым што-н. сакрэтнае, тайнае; удаць. Выдаць змову. ▪ Асцерагаліся партызаны да пары да часу выдаць свой баявы сакрэт. Лынькоў. Аднак, і пасля васьмі гадзін катавання Тадора.. не выдала нікога. Брыль. Як ні трымалася Іна, а вочы яе выдалі. Ваданосаў. 7. Назваць каго-, што-н. не тым, кім, чым яны з'яўляюцца. Выдаць сябра за брата. Выдаць чутае за бачанае. ▪ [Наташа] мела намер выдаць сябе за бежанку. Шамякін. Асцерагайцеся гэтых, — Гусар паказаў пальцам на суседні пакой. — Я вас выдам за сваю даўнюю знаёмую. Краўчанка. ••• Выдаць на рукі — а) аддаць што-н. непасрэдна каму-н.; б) даць наяўнымі пасля вылічэння падаткаў. Выдаць сябе — выкрыць, выявіць уласныя тайныя пачуцці, намеры і пад. Выдаць (сябе) з галавой — выкрыць сваю або чыю-н. віну, памылку, тое, што старанна хаваецца. Не выдай(це)! — выручы(це)!
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com