тлумачэнне слова:
выбраць, -беру, -бераш, -бера; закончанае трыванне 1. што. Беручы адно за адным, дастаць, выняць усё да апошняга; зрасходаваць. Выбраць ваду са студні. Выбраць сала з кубла. Выбраць ліміты. ▪ На балоце калісьці капалі торф, і, дзе яго выбралі, стаяла вада. Чорны. // Сабраць ураджай бульбы, агуркоў і пад. Выбраць бульбу ў полі. ▪ Восень дажджлівая прыйдзе Яблыкі ў садзе атрэсці, Выбраць цыбулю ў гародзе. Танк. 2. каго-што. Параўноўваючы наяўнае, аддаць перавагу каму-, чаму-н. Выбраць спадарожніка. Выбраць месца для начлегу. Выбраць занятак па душы. ▪ Затое ж дзядзька хват і дока, Набіў на косах сваё вока, І калі выбера ён коску — Не пара іншаму падоску. Колас. 3. што. Адабраць што-н. па якой-н. прыкмеце. Выбраць дзесятак спелых яблык. ▪ [Люба:] — Вось намалоцім новага жыта ў цапы, выберам саломы, тады на лета і [страху] перакрыем. Васілевіч. 4. каго. Абраць галасаваннем для выканання якіх-н. абавязкаў. Выбраць прэзідыум сходу. ▪ Позна ноччу новы прафком выбраў сваім старшынёй Грушэўскага. Карпюк. 5. што. размоўнае слова Знайсці неабходны час для ажыццяўлення чаго-н.; выкраіць. Выбраць зручны момант. ▪ І ўспомніў.. [Сцёпка] свайго настаўніка. Выбраў вольную часіну і пайшоў у школу. Колас. 6. спецыяльны тэрмін Зняць, састругаць рубанкам ці якім-н. іншым інструментам.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com