выбіцца

тлумачэнне слова:

  выбіцца, -б'юся, -б'ешся, -б'ецца; закончанае трыванне
    1. размоўнае слова Выйсці, выбрацца з цяжкасцямі адкуль-н., куды-н. Выбіцца з лесу на шлях. ▪ Пятляючы завулкамі,.. незнаёмы нарэшце выбіўся на вуліцу. Навуменка. // Стаць кім-н. пасля доўгіх намаганняў. Фёдар.. з простага шафёра выбіўся ў памочнікі галоўнага механіка, жыць яны сталі багацей, часцей траплялася вольная капейка. Кірэенка. // Вызваліцца з чаго-н., пераадолець што-н. Выбіцца з галечы.
    2. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне). Прабіцца, вылезці з-пад чаго-н. на паверхню. Выбіўся агонь з-пад страхі. ▪ Мы пакрочылі па схілу ляснога ўзгорка, збіраючы свежыя пралескі. Іх выбілася тут вельмі шмат. Кірэенка. З-пад хусткі на маршчыны ілба і твару выбіліся пасмы сівых валасоў. Брыль.
    3. размоўнае слова Разбіцца (пра шкло). Шыба выбілася.
    •••
    Выбіцца з графіка — парушыць устаноўлены расклад, графік.
    Выбіцца з каляіны (каляі) — перастаць весці звычайнае, прывычнае жыццё.
    Выбіцца з сіл — вельмі стаміцца, аслабець, знемагчы.
    Выбіцца на дарогу — тое, што і выйсці на дарогу (глядзі выйсці).
    Выбіцца са сну — доўга не засынаць, часта прачынацца ноччу.
    Выбіцца ў людзі — тое, што і выйсці ў людзі (глядзі выйсці).



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com