тлумачэнне слова:
волас, -а і -у; множны лік валасы, -оў; мужчынскі род 1. -а. Рагавое ніткападобнае валакно на скуры чалавека і жывёл. Сівы волас. // толькі множны лік Расліннасць на галаве чалавека; шавялюра. Селянін без шапкі з ускудлачанымі валасамі віхрам імчаўся на шпаркім кані. Колас. 2. -у, зборны назоўнік Такое валакно з конскага хваста або грывы, якое ўжываецца для розных тэхнічных патрэб. Конскі волас. ••• Валасы (сталі) дыбарам — пра пачуццё жаху, вялікага страху, зведанага кім-н. Волас з галавы не ўпаў — застацца некранутым, не панесці страты; не панесці ніякага пакарання. Волас у волас — такія падобныя адзін на аднаго, што цяжка адрозніць. Дажыць да сівых валасоў глядзі дажыць. І на волас не заснуў — зусім, ніколькі не заснуў. Ірваць на сабе валасы глядзі ірваць1.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com