тлумачэнне слова:
вока, -а; множны лік вочы, родны склон вачэй, давальны склон вачам творны склон вачамі і вачыма, месны склон аб вачах; ніякі род 1. Орган зроку. Анатомія вока. Заплюшчыць вочы. Хворыя вочы. // Позірк; погляд. Адвесці вочы. Сустрэцца вачамі. ▪ Тым часам дзядзька ненарокам Глядзеў на човен добрым вокам. Колас. 2. Здольнасць бачыць; зрок. Зоркія вочы. Слабыя вочы. Пільнае вока. 3. толькі адзіночны лік Здольнасць бачыць, набытая ў працэсе жыццёвага вопыту. Бывалае вока. Звыклае вока. Гаспадарчае вока. Вернае вока. ••• Абвесці вачамі глядзі абвесці. Адбіраць вочы глядзі адбіраць. Адвесці вочы глядзі адвесці. Адкрыць вочы каму глядзі адкрыць. Адным вокам (глянуць, паглядзець, зірнуць і пад.) — мімалётна глянуць, убачыць каго-, што-н. Аж вочы на лоб вылазяць (лезуць); вочы на лоб палезлі — вочы шырока адкрыліся, вытарашчыліся (ад здзіўлення, страху, пры падняцці цяжару). Аж іскры з вачэй пасыпаліся глядзі іскра. Акінуць вокам (вачыма) глядзі акінуць. Бегчы за вачыма глядзі бегчы. Берагчы як (зранку) вока глядзі берагчы. Благія вочы — тое, што і ліхія вочы. Валовыя вочы — вялікія, лупатыя, невыразныя вочы. Вачэй не адарваць глядзі адарваць. Вачэй не звесці глядзі звесці. Вачэй не зводзіць глядзі зводзіць. Вачэй не паказваць глядзі паказваць. Вока (зуб) гарыць на што — пра моцнае жаданне мець, атрымаць што-н. Шмат у каго гарэла вока на гэтае пыльнае месца, але не было за што зачапіцца, каб зняць чалавека і паставіць другога. Сабаленка. Вока на вока; з вока на вока — без сведак, сам-насам. Вока не запарушыць каму глядзі запарушыць. Вока не мець глядзі мець. Вока ў вока, вочы ў вочы — блізка адзін да другога. Вокам не згледзець глядзі згледзець. Вокам не маргнуць глядзі маргнуць. Вон з вачэй — прэч. Вочы адкрыліся ў каго — пра таго, хто зразумеў сутнасць чаго-н., убачыў тое, чаго нейкі час не заўважаў. Вочы б мае не бачылі — аб чым-н. непрыемным, чаго не хочацца бачыць. Вочы выбіраць глядзі выбіраць. Вочы драць глядзі драць. Вочы загарэліся (гараць) — пра таго, каму вельмі моцна нечага захацелася. Вочы замазваць глядзі замазваць. Вочы на мокрым месцы — пра таго, хто часта плача. Вочы на патыліцы — пра таго, хто патрэбнага не бачыць. Вочы павылазілі — пра таго, хто не бачыць, не заўважае чаго-н. Вочы прагледзець глядзі прагледзець. Вочы прадраць глядзі прадраць. Вочы працерці глядзі працерці. Вочы разбягаюцца глядзі разбягацца. Выесці вочы глядзі выесці. Выкінуць на вока глядзі выкінуць. Вылупіць вочы (бельмы) глядзі вылупіць. Выплакаць (усе) вочы глядзі выплакаць. Вырасці на вачах глядзі вырасці. Вырасці ў чыіх-н. вачах глядзі вырасці. Глядзець вачамі каго або чыімі глядзі глядзець. Глядзець другімі вачамі на каго-што глядзі глядзець. Глядзець нядобрым (косым) вокам глядзі глядзець. Глядзець прама ў вочы глядзі глядзець. Глядзець праўдзе ў вочы глядзі глядзець. Глядзець смерці ў вочы глядзі глядзець. Дваіцца ў вачах глядзі дваіцца. Дзе вочы надзець глядзі надзець. Для адводу вачэй глядзі адвод. Добрыя вочы — у забабонах — магічная сіла зроку, здольная прыносіць толькі дабро. Есці вачамі глядзі есці. Жадзён на вока глядзі жадзён. З адкрытымі вачамі (рабіць што, ісці) — смела, адчуваючы сябе правым. З завязанымі вачамі — неабачліва, не раздумваючы. З п'яных вачэй — у стане ап'янення. За вочы (абгаварыць, абазваць, назваць і пад.) — завочна, не ў прысутнасці. І называлі ўсе яго і за вочы і ў вочы — Міхаіл Іванавіч. Крапіва. Забегалі вочы (вочкі) — пра сквапнага, зайздроснага чалавека або пра таго, хто гаворыць няпраўду. Закаціць вочы глядзі закаціць. Закрыць вочы каму глядзі закрыць. Закрыць вочы на што глядзі закрыць. Заліць вочы глядзі заліць. Засціць вочы глядзі засціць. Затуманіць вочы глядзі затуманіць. Звесці вочы глядзі звесці. Змераць вокам (вачамі) глядзі змераць. Знікнуць з вачэй глядзі знікнуць. (Зрабіць) вялікія вочы — вельмі здзівіцца. Каб мае вочы не бачылі — прагнаць каго-н. або не жадаць бачыць што-н. Казеліць вочы глядзі казеліць. Калоць (у) вочы каму глядзі калоць. Кідацца ў вочы глядзі кідацца. Краем вока глядзі край. Куды вочы глядзяць — абы-куды, без пэўнай мэты. Куды ні кінь вокам глядзі кінуць. Лашчыць вока глядзі лашчыць. Лезці сляпіцаю (асою) у вочы глядзі лезці. Лезці ў вочы глядзі лезці. Ліхія (благія) вочы — у забабонах — магічная сіла зроку, здольная прыносіць ня-шчасце. Лыпаць вачамі глядзі лыпаць. Мазоліць (намазоліць) вочы глядзі мазоліць. Матылі ў вачах глядзі матыль. Мець (не мець) вока на каго глядзі мець. Мець на воку каго-што глядзі мець. Мець пільнае вока глядзі мець. Мець свае вочы і вушы глядзі мець. Муляць вочы каму глядзі муляць. Набіць вока глядзі набіць. На вачах чыіх ці каго — а) на віду, у прысутнасці каго-н.; б) увачавідкі. [Трахім Пятровіч:] — Вясна на вачах сушыць поле. Краўчанка. На вока (вызначыць, прыкінуць і пад.) — прыблізна. На воку (вачах) — пад наглядам, на відавоку. На вочы лезці глядзі лезці. На вочы не напускаць каго глядзі напускаць. На вочы не пападацца (не паказвацца) — не сустракацца сам-насам, не быць на віду. На свае (ўласныя) вочы бачыць глядзі бачыць. На свежае вока — вокам пабочнай асобы. Не акінуць вокам глядзі акінуць. Не ведаць (не знаць), куды (дзе) вочы дзець (надзець) глядзі ведаць. Не верыць сваім вачам глядзі верыць. Не глядзець ні вока ні бока глядзі глядзець. Не спускаць вока (вачэй) з каго-чаго глядзі спускаць. Не ў воку — у няміласці. Ганька.. злуецца на таго, хто ў маткі не ў воку. Васілевіч. Не ўзняць вачэй глядзі узняць. Некуды вачэй дзець глядзі дзець. Ні на вочы — не цярпець, не хацець бачыць каго-, чаго-н. Няма вока за кім глядзі няма. Няма дзе вачэй схаваць (ад сораму) глядзі схаваць. Па вачах бачыць глядзі бачыць. Падняць вочы глядзі падняць. Паказацца на вочы глядзі паказацца. Паказаць вочы глядзі паказаць. Папасціся (трапіць) на вочы (вока) каму глядзі папасціся. Палова вока — пра зайздроснага чалавека. Паставіць вочы на каго глядзі паставіць. Перавесці вочы глядзі перавесці. Песціць вочы глядзі песціць. Пляваць у вочы глядзі пляваць. Прабегчы вачамі глядзі прабегчы. Правесці вокам (вачамі) глядзі правесці. Прадраць вочы глядзі прадраць. Пранізаць вачамі глядзі пранізаць. Прапасці з вачэй глядзі прапасці. Праўда вочы коле глядзі праўда. Праўду-матку ў вочы рэзаць глядзі рэзаць. Працерці вочы глядзі працерці. Прыкінуць вокам глядзі прыкінуць. Пусціць дым (туман) у вочы глядзі пусціць. Рабіць вялікія вочы глядзі рабіць. Гадаваць вока глядзі радаваць. Раса вочы выесць глядзі раса. Раскрыць вочы каму глядзі раскрыць. Свежае вока — чалавек (звычайна супрацоўнік рэдакцыі газеты), які чытае паласу з мэтай выяўлення ў яе матэрыялах моўных недакладнасцей і якому матэрыялы гэтага нумару газеты незнаёмы. Свяціць вачыма глядзі свяціць. Соль табе ў вочы глядзі соль. Спаць адным вокам глядзі спаць. Стаяць на вачах глядзі стаяць. Стаяць (паўстаць) перад вачамі (у вачах) глядзі стаяць. Страляць вачамі глядзі страляць. Стрыгчы вачамі глядзі стрыгчы. Сысці з вачэй глядзі сысці. Сячы ў вочы глядзі сячы. Таропіць вочы глядзі таропіць. Тыкаць (тыцкаць) у вочы глядзі тыкаць. У вачах пацямнела глядзі пацямнець. У вачах чыіх — у думках, уяўленні каго-н. У вочы не бачыць глядзі бачыць. У вочы сказаць (казаць) глядзі сказаць. У сабакі вачэй пазычыць (пазычыўшы) глядзі пазычыць. Узяць на вока глядзі узяць. Упасці (укінуцца) у вока — запомніцца, спадабацца. Упіцца вачамі глядзі упіцца. Ускінуць вочы глядзі ускінуць. Уставіць вочы глядзі уставіць. Хаваць вочы глядзі хаваць. Хоць ты ў вочы плюнь глядзі плюнуць. Цешыць (пацяшаць) вока глядзі цешыць. (Цёмна) хоць вока выкалі — вельмі цёмна, нічога не відно. Чортава вока — вельмі глыбокае, бяздоннае месца на балоце. Чытаць у вачах глядзі чытаць. Чэзнуць на вачах глядзі чэзнуць. Шукаць вачамі глядзі шукаць. (Як) бяльмо на воку глядзі бяльмо. Як вока схопіць — як толькі можна ўбачыць, як толькі далёка бачыць вока. Як вокам ахапіць (акінуць, згледзець, скінуць) глядзі ахапіць. Як вокам маргнуць глядзі маргнуць.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com