тлумачэнне слова:
вісець, вішу, вісіш, вісіць; вісім, вісіце; незакончанае трыванне 1. Трымацца на чым-н. без апоры знізу. Над сталом вісеў ліхтар і асвятляў тую частку хаты, куды не даходзіла святло ад печы. Шамякін. 2. Быць прымацаваным да вертыкальнай паверхні. На сценах віселі розныя плакаты і лозунгі адпаведна патрэбам часу. Колас. 3. Быць або здавацца нерухомым у часе палёту ці руху. Сонца вісіць нізка над гарызонтам. ▪ Над лесам, у празрыстай сіняве неба, вісеў каршун. Асіпенка. 4. Выдавацца, выступаць уперад над кім-, чым-н.; навісаць. Скала вісела над далінай. // пераноснае значэнне Ствараць пагрозу сваёй блізкасцю. Учора падалі бомбы, смерць вісела.. над галовамі. Шамякін. І гэты вузел цёмнай здрады На сэрцы каменем вісіць. Колас. 5. пераноснае значэнне Навісаючы, ахутваць. Шэры зімовы вечар, падсвечаны мігатлівым электрычным святлом, вісеў над горадам. Гамолка. 6. на кім-чым. Спадаць, не аблягаючы цела (пра вопратку). Уся адзежа вісела на.. [кавалі], як чужая. Лынькоў. Белая доўгая зрэбная кашуля вісела на ім, як на калу. Гурскі. ••• Вісець між небам і зямлёй — знаходзіцца ў вельмі няпэўным становішчы. Вісець (ліпець) на валаску (на павуцінцы) — быць у вельмі ненадзейным, небяспечным становішчы. І шмат было ў таварыша Нявіднага напружаных момантаў, такіх, калі воля і само жыццё яго віселі на танюсенькай павуцінцы. Колас. Вісець на карку — быць на ўтрыманні ў каго-н. Вісець на тэлефоне — часта званіць і доўга гаварыць па тэлефоне. Вісець на хвасце — неадступна хадзіць, ездзіць за кім-н. Вісець на шыі — быць цяжарам, клопатам для каго-н. Вісець на языку — пра вялікае жаданне сказаць тое, чаго няможна сказаць. Вісець над душой (галавой) — навязваць каму-н. што-н., дакучаць. Вісець у паветры — а) знаходзіцца ў няпэўным становішчы; б) быць неабгрунтаваным (пра меркаванне, перакананне і пад.).
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com