век

тлумачэнне слова:

  век, -у; множны лік вякі, -оў; мужчынскі род
    1. Стагоддзе. Дваццаты век. Мінулы век. ▪ Збуцвеўшы лад былых вякоў З магілы не паўстане. Колас. Аж праз дзевяць вякоў [Мінск] Раптам стаў — Мільянерам! Барадулін.
    2. Жыццё, перыяд існавання каго-, чаго-н. Настарэлі, пакрыліся мохам будынкі. Усё дажывае свой век. Грамовіч. У хлусні кароткі век. Прыказка. // Узрост. Чалавек сярэдняга веку. ▪ Сярод нас былі людзі рознага веку — і старэйшыя, і маладзейшыя, і зусім маладыя. Лынькоў.
    3. Перыяд, характэрны чым-н.; эпоха. Каменны век. Касмічны век. Век тэхнікі.
    4. Вельмі доўгі час, усё жыццё. Захаваць успаміны на век.
    5. у значэнне прыслоўе Заўсёды, вечна. Век вас буду слухаць. ▪ [Максіму Астаповічу] здалося, што ён век ведаў гэтыя рысы. Чорны. Ды не век я тут гарую, Дачакаю волі. Колас.
    •••
    Ад веку да веку — усё жыццё, вечна.
    Век веку падасць — пра нешта вельмі моцнае, трывалае, носкае.
    Век да веку — усё жыццё, да апошніх дзён жыцця.
    Век звекаваць глядзі звекаваць.
    Век цэлы — усё жыццё, вельмі доўга.
    Век-вяком; векі вечныя; век вечны — а) заўсёды, з самых даўніх часоў, спрадвеку. У падхалімаў так вядзецца век-вяком! Ці б'е начальства ў цэль, ці шле «за малаком», Дык знойдуцца заўсёды Івановы, Што памахаць яму гатовы. Крапіва. — Найшлі! Як ляжала зямля век вечны без карысці, дык ахвоты не было нікому да яе! Мележ; б) ніколі. Не забудзеш век-вяком Ты ў бары вячэру! Гілевіч.
    Да (канца) веку — да апошніх дзён жыцця.
    Дажываць (свой) век — а) жыць, існаваць апошнія дні; б) рабіцца няздатным, непрыгодным.
    З век вякоў — з далёкіх часоў, заўсёды.
    З векам упоплеч — не адставаць ад жыцця.
    З веку (ад веку) ў век — пастаянна, на працягу доўгага часу.
    З вякоў вечных — спрадвеку.
    Залаты век — час росквіту навукі, мастацтва ў гісторыі якога-н. народа.
    Зжываць (свой) век — траціць сваё ранейшае значэнне.
    Малады век — юнацкія, маладыя гады жыцця.
    На век — назаўсёды, на доўгі час.
    На векі вечныя (на век вечны); на векі вякоў; на ўсе вякі — назаўсёды.
    На маім вяку — у час майго жыцця, за маю памяць.
    На сваім вяку — на працягу свайго жыцця.
    Напроці (свайго) веку (стаяць) — быць у маладым узросце.
    Не першага веку — не першай маладосці, сярэдняга ўзросту.
    Па век вякоў (веку) — да скону дзён, назаўсёды.
    Праз (увесь) век — на працягу ўсяго жыцця, праз усё жыццё.
    Праз вякі (век) — бязмежна доўга, на працягу доўгага часу.
    Спакон вякоў (веку) — з самага даўняга часу, спрадвеку.
    У вякі — назаўсёды.
    У глыбіню вякоў — у глыбіню гісторыі, у старажытнасць.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com