тлумачэнне слова:
валачы, -лаку, -лачэш, -лачэ; -лачом, -лачаце; прошлы час валок, -лакла, -лакло; загадны лад валачы; незакончанае трыванне, каго-што. 1. Цягнуць волакам, не адрываючы ад паверхні чаго-н. Галлё для маскіроўкі неслі з ляска, валаклі за сабой, прымінаючы траву. Мележ. 2. Несці, везці што-н. цяжкае, з цяжкасцю. Ускрай дарогі Патапчык валок два вялізныя мяхі: адзін ён трымаў перад сабою, а другі за плячамі. Чарнышэвіч. На гасцінцы грукатала, там ішлі машыны з прычэпамі. Аўтакалона валакла лес на сплаў да Віліі. Пташнікаў. 3. размоўнае слова Весці сілком куды-н. [Дзяўчына] не бачыла, як скруцілі фашысты хлопцу рукі, як білі яго, як валаклі ў гестапа. Васілёнак. 4. размоўнае слова Красці. [Маргун:] Праўда, бралі некаторыя... і з двара валаклі і лес секлі. Крапіва. ••• Ледзь ногі валачы — тое, што і ледзь ногі цягаць (глядзі цягаць).
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com