тлумачэнне слова:
бок, бока і боку, месны склон на баку; множны лік бакі, бакоў; мужчынскі род 1. (радзей) множны лік бокі. Правая ці левая частка тулава ад пляча да таза. Бок баліць. І стаў [Макар] пасярод хаты, упёрся шырокімі кулакамі ў бокі і далей гаварыў. Чорны. На баку целяпалася мокрая торбачка, у якой было да палавіны ўюноў. Гамолка. Не даўшы аброку, не бі кіем па боку. Прыказка. // Правая ці левая частка якога-н. прадмета. Рукамі.. [Мірон] трымаўся за бакі чаўна. Маўр. Пад промнямі цвярдзеюць Яблыкаў бакі. Лось. // Паверхня прадмета, накіраваная да чаго-н. Сонечны бок. Паўночны бок. // пераноснае значэнне Асаблівасць чаго-н. А Вільня нейкі ўжо другі Паказвае свой бок. Панчанка. Усё ясна — не з таго боку падышоў.. [Андрэй] да справы. Шахавец. // Адна з дзвюх паверхняў чаго-н. Правы бок матэрыі. 2. Напрамак на мясцовасці. Чатыры бакі свету. ▪ На горцы ціхай, невысокай, Каля засценка недалёка, У бок дарогі, ў глыбі вада Стаяла панская пасада. Колас. У тым баку, куды глядзела Аўдоцця, над абрысам лесу клубілася чорная хмарка дыму. Мележ. // пераноснае значэнне Напрамак думкі, размовы і пад. Павесці гаворку ў іншы бок. 3. Мясцовасць, краіна. [Антось:] — Дачуўся, я ад аднаго чалавека — ён з нашага боку, з-пад Лані, — што ты [Кірэй] вярнуўся. Дамашэвіч. У чужым баку вочы па кулаку. Прыказка. 4. Месца, справа або злева ад сярэдняй лініі. На другім баку вуліцы пачуліся галасы. Шамякін. Сымон гарадзіў плот ад Халуставага боку. Чарнышэвіч. 5. Прастора злева і справа. З левага боку, амаль да самага лесу на даляглядзе, распасціраўся луг. Брыль. І жыта расступілася ў бакі — Сярпы плывуць, нібы маладзікі... Панчанка. 6. Месца (мясцовасць), якое знаходзіцца на нейкай адлегласці ад чаго-н. Крыху ў бок ад.. [лагчынкі], на мяжы, разгацілася.. старая дзічка. Чорны. 7. Чалавек ці група людзей, якія супрацьстаяць другому чалавеку ці групе. Спрэчкі бакоў. ▪ Хацеў Грамабой адгарадзіць.. Ганскага і перацягнуць яго на свой бок. Крапіва. Усе сімпатыі паэта на баку Бандароўны — дзяўчыны незвычайнага хараства і мужнасці. Шкраба. 8. Састаўная частка, элемент чаго-н. Нарыс характарызуе істотныя бакі метаду сацыялістычнага рэалізму. Шкраба. [Зелянюк] нават узяў.. на сябе абавязак абладзіць гэту справу з фармальнага боку, каб не было ніякіх затрымак. Зарэцкі. // Якія-н. рысы, уласцівасці, асаблівасці. Паказаць сябе з найлепшага боку. ▪ У эстэтычных пазіцыях маладога паэта былі і слабыя бакі. Клімковіч. ••• Адваротны бок медаля — аб другім баку якой-н. справы (звычайна адмоўным). Бокам вылезці (выйсці) глядзі вылезці. Бокі абіваць глядзі абіваць. Бокі рваць глядзі рваць. Бок у бок — побач, адзін пры адным (стаяць, размяшчацца і пад.). Брацца за бокі (за жывот) глядзі брацца. З аднаго боку..., з другога боку... (у значэнне пабочнае слова) — ужываецца пры супастаўленні двух фактаў, з'яў. І ў той бок не глядзець глядзі глядзець. Ляжаць на баку глядзі ляжаць. Намяць бакі глядзі намяць. На ўсе чатыры бакі — куды хочаш, абы-куды (ісці, праганяць і пад.). Не глядзець ні вока ні бока глядзі глядзець. Не ў той бок глядзець глядзі глядзець. Пад (самым) бокам — зусім блізка. Стаць (перайсці) на бок каго глядзі стаць. Стаяць на чыім баку глядзі стаяць. Шарахацца ў бакі глядзі шарахацца.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com