тлумачэнне слова:
інтарэс, -у, мужчынскі род 1. Увага, цікавасць, якія праяўляюцца да каго-, чаго-н. Каб выклікаць у Лаўрэна Карпавіча інтарэс, пачаў [Павел расказваць] аб сваім дзяцінстве. Гроднеў. // Тое, што прыцягвае ўвагу; што-н. цікавае, займальнае. У сяле не меней інтарэсу. Многа спраў чакае вашых рук. Прануза. 2. звычайна множны лік (інтарэсы, -аў). Імкненні, мэты. Эканамічна, сацыяльна і духоўна разняволены сучасны селянін жыве тымі ж ідэаламі, тымі ж інтарэсамі, што і ўвесь савецкі народ. Машэраў. [Паходня і Марынка] жылі рознымі інтарэсамі і, здавалася, не заўважалі адно аднаго. Хадкевіч. 3. звычайна множны лік (інтарэсы, -аў). Патрэбы, імкненні, неабходнасць у чым-н. Класавыя інтарэсы. Інтарэсы грамадства. // размоўнае слова Дзелавая патрэба, інтэрас (у 1 знач.). — Скажыце, ці можна будзе, назад едучы, да вас заглянуць... інтарэс у мяне ёсць... Гурскі. 4. Карысць, сэнс. Навуковы інтарэс. Практычны інтарэс. ▪ — Вялікі то мне інтарэс гібець тут з вамі... Лынькоў. ••• Пры сваіх інтарэсах — у тым самым становішчы, з тым, што мелася (астацца, застацца і пад.). [Ад лац. interest — мае значэнне, важна.]
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com