тлумачэнне слова:
сімвал, -а, мужчынскі род Умоўнае абазначэнне, знак якога-н. прадмета, з'явы, ідэі. Белы голуб — сімвал міру. ▪ І няслі мы сцяг чырвоны, — Сімвал вольнасці і працы, — Ў бойках кулямі прабіты. Броўка. І тут здарылася якраз тое, што непазбежна павінна было здарыцца. Дзядзька Пятрусь стаў для Даніка сімвалам надзей і спадзяванняў. Майхровіч. Зубр — сімвал імклівай сілы — стаў эмблемай магутнага і нястрымнага руху наперад маладой беларускай сацыялістычнай індустрыі, сімвалам «машыннай сілы краіны». В. Вольскі. // У літаратуры — мастацкі вобраз, які ўмоўна перадае якую-н. думку, ідэю, перажыванне. Не традыцыйная высокая муза, а народная жалейка стала сімвалам, увасабленнем паэзіі. Івашын. // спецыяльны тэрмін Умоўнае абазначэнне якой-н. велічыні, паняцця, прынятае той ці іншай навукай. Сімвалы хімічных элементаў. ••• Сімвал веры — а) кароткі выклад асноўныя дагматаў хрысціянскай рэлігіі; б) пераноснае значэнне асноўныя перакананні. Сімвал часу (кніжны стыль) — тое, што з'яўляецца найбольш тыповым для таго ці іншага часу. [Ад грэч. symbolon — умоўны знак, прыкмета.]
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com