сур'ёзны

тлумачэнне слова:

  сур'ёзны, -ая, -ае.
    1. Які вызначаецца грунтоўнасцю, станоўчасцю ў сваіх думках, учынках, адносінах да жыцця; удумлівы, паважны. Сцяпан — чалавек сур'ёзны, хоць яму ўсяго дванаццаць гадкоў. Колас. Яго [салдата] манера гаварыць, па-мужчынску стрымана і немнагаслоўна, выдавала ў ім чалавека ўжо сталага і сур'ёзнага. Васілевіч. // Які добра ведае сваю справу, удумліва адносіцца да справы. Сур'ёзны вучоны.
    2. Які сведчыць пра ўдумлівасць адносін да чаго-н.; грунтоўны. Звярнуць сур'ёзную ўвагу на дысцыпліну. ▪ [Лёдзю], напэўна, палохала ягоная [Цімкі] сталасць, сур'ёзны, як ужо ў мужчын, падыход да ўсяго. Карпаў. // Які заслугоўвае даверу; дадзены ўсур'ёз (пра слова, абяцанне).
    3. Важны, значны па тэме, зместу, характару; змястоўны. Сур'ёзная музыка. Сур'ёзная кніга. ▪ Да сур'ёзных размоў Сцяпан не меў пільнай ахвоты. Дадзіёмаў. // Сапраўдны, непадробны. Сур'ёзнае пачуццё.
    4. Які заслугоўвае, патрабуе ўвагі з-за сваёй важнасці, значнасці, складанасці. Сур'ёзная праблема. Прыняць сур'ёзнае рашэнне. ▪ Што і казаць, становішча сур'ёзнае. Быкаў. Буш быў сам не свой: яго кішэні пагражала сур'ёзная небяспека. Маўр. — Надта сур'ёзныя тут факты, — гаварыў рэдактар. Даніленка. // Які тоіць у сабе небяспечныя вынікі; небяспечны. Сур'ёзная хвароба. ▪ Рана была не вельмі сур'ёзная. Шахавец. // Істотны; вялікі; значны. Дасягнуць сур'ёзных поспехаў. ▪ [Сцяпан Іванавіч:] — У падполлі чатыры байцы — сур'ёзная баявая сіла. Новікаў. Ва універсітэцкім гарадку Парыжа мелі месца сур'ёзныя хваляванні. «Звязда».
    5. Заняты якімі-н. думкамі, засяроджаны; задумлівы, невясёлы. Левановіч насупіўся, зрабіўся сур'ёзны і стаў углядацца ўперад у бярэзнік. Пташнікаў. Дзе ж тут стаць сур'ёзнай, не смяяцца, як наўкол рагоча ўвесь народ!.. Жычка. // Які выказвае задумлівасць, заклапочанасць. Настачка зрабілася маўклівай, твар яе быў сур'ёзны, задуменны. Кавалёў.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com