тлумачэнне слова:
горкі, -ая, -ае. 1. З непрыемным едкім смакам (смакам палыну, гарчыцы); процілеглае салодкі. Горкі перац. ▪ Горкая рэдзька, ды ядуць, кепска замужам, ды ідуць. З нар. 2. Поўны гора; цяжкі, гаротны. Горкая доля. Горкае жыццё. ▪ [Волька] пачала паціху галасіць над сваёй горкай жаночай доляй. Б. Стральцоў. // Выкліканы цяжкім горам. Горкія слёзы. ▪ Марыну бабка суцяшае, Каб горкі сум развеяць ёй. Колас. Усё часцей і часцей бацька садзіўся ля стала, паклаўшы пад бараду рукі, думаў горкую думу, цяжка уздыхаў. С. Александровіч. // Які выклікае гора, непрыемнасці. Пачуць горкую вестку. Выслухаць горкую праўду. 3. Набыты ў выніку цяжкай працы, доўгіх выпрабаванняў. Горкі хлеб. ▪ [Усіх людзей] затрымаць не ўдалося, сёй-той, навучаны горкім вопытам, паспеў схавацца. Лынькоў. 4. Які жыве ў цяжкім горы; бяздольны. Горкая сірата. Горкі бядняк. 5. у значэнне назоўнік горкая, -ай, жаночы род Гарэлка. На пачатак справы — чарка горкай, На прыправу — добрая гаворка. Панчанка. ••• Горкая соль глядзі соль. Гора горкае глядзі гора. Горкае дзіця глядзі дзіця. Горкі п'яніца глядзі п'яніца. Збіць (зрэзаць) на горкі яблык глядзі збіць. Як горкая рэдзька глядзі рэдзька.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com