тлумачэнне слова:
ва́га, -і, ДМ ва́зе, жаночы род Тоўстая жэрдка або бервяно для падважвання цяжкіх прадметаў. вага́, -і́, ДМ вазе́; множны лік вагі́, -аў; жаночы род 1. толькі адзіночны лік Цяжар якога-н. цела, які вызначаецца ўзважваннем; маса. Вага 20 кг. Прыбавіць у вазе. // Узважванне. Жыта маё прадаецца без вагі і меры — дабра свайго нікому не шкадую... Бядуля. 2. толькі адзіночны лік Важкасць якога-н. цела, прадмета. Перастаялая салома не вытрымала вагі каласоў. // пераноснае значэнне Значэнне, сіла, уплыў. І часам дзед нахмурыць бровы, Ды больш дадасць сабе вазі, Во як-ніяк, а ў яго хаце Знайшлі прытулак бедакі. Колас. 3. толькі адзіночны лік Сістэма мер для вызначэння цяжару. Меры вагі. Адзінка вагі. 4. Прылада для ўзважвання чаго-н. Спружыновая вага. Аўтаматычная вага. ▪ Сама [цётка] прынесла з кутка мяшок, паставіла яго на вагу і з нейкім заклапочана-адчайным выглядам сказала: — Важце. Брыль. Жыта ссыпаюць проста ў кучу на брызент каля вагі. Васілевіч. ••• Дэцымальная вага — вага, якая ўраўнаважваецца гірамі ў 10 разоў лягчэйшымі, чым груз. Жывая вага — поўная вага жывой жывёліны, у процілегласць чыстай вазе мяса. Забойная вага — вага тушы без шкуры, галавы, ног і вантробаў. Удзельная вага — а) адносіны вагі цела пры тэмпературы 0°С да вагі роўнага аб'ёму вады пры тэмпературы 4°С; б) колькасць, роля, значэнне, месца каго-, чаго-н. дзе-н., у чым-н. Чыстая вага — вага чаго-н. без пасуды, без упакоўкі і пад., нета. На вагу золата — надта дорага.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com