тлумачэнне слова:
сястра, -ы; множны лік сёстры (з лічэбнік 2, 3, 4 сястры), сясцёр; жаночы род 1. Кожная з дачок у адносінах да іншых дзяцей гэтых жа бацькоў. [Ганна Тарасаўна:] — Гадавалася я круглай сіратой — ні бацькоў, ні братоў, ні сясцёр родных. Бядуля. 2. Жанчына, аб'яднаная з кім-н. агульнымі інтарэсамі, умовамі і пад. Як рэзка адрозніваецца далейшы лёс Кацярыны [з паэмы П. Броўкі «Кацярына»] ад лёсу яе сясцёр з твораў Някрасава або Шаўчэнкі. Бярозкін. // пераноснае значэнне Пра блізкую, духоўна родную жанчыну. Сустрэць у кім-небудзь сястру. // пераноснае значэнне Пра што-н. блізкае, роднаснае. [Паддубны:] — Ці ж не табе [Сяргею] казалі не раз, што вытрымка — родная сястра адвагі. М. Ткачоў. 3. Асоба сярэдняга медыцынскага персаналу ў лячэбнай установе. Дзяжурная сястра. Хірургічная сястра. ▪ Бальнічны дзень пачынаўся з абходу сястры. Нячутнымі крокамі ўваходзіла яна ў палату, будзіла хворых, рабіла ўколы, клала на тумбачку медыкаменты. Асіпенка. Вып'ем мы за сваіх генералаў, За ласкавых сясцёр франтавых. Панчанка. 4. Член жаночага рэлігійнага брацтва; манашка. ••• Дваюрадная сястра — дачка дзядзькі або цёткі. Малочная сястра — дачка мамкі ў адносінах да выкармленых ёю чужых дзяцей, а таксама выкармленая дзяўчынка ў адносінах да дзяцей мамкі. Медыцынская сястра — тое, што і сястра (у 3 знач.). Міласэрная сястра (устарэлае слова, устарэлы выраз) — медыцынская сястра. Сястра-гаспадыня — асоба, якая загадвае гаспадаркай (вялізнай, інвентаром, часам — харчаваннем і пад.) у лячэбных і дзіцячых установах, сталовых і пад. Траюрадная сястра — дачка дваюраднага дзядзькі або цёткі. Ваша сястра — вы і вам падобныя жанчыны; усе вы, жанчыны. Наша сястра — мы і нам падобныя жанчыны; усе мы жанчыны.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com