тлумачэнне слова:
ступень, -і, жаночы род 1. Гарызантальны выступ лесвіцы, на які ступаюць пры пад'ёме або спуску. Стаіць наш дзядзька ў задуменні, Не смее ўзняцца на ступені: Баіцца ён мужычым ботам, Прапахлым дзёгцем, здорам, потам, Тут наслядзіць або напляміць. Колас. // Выступ, уступ на паверхні чаго-н. Ступень шківа. Ступені пласкагор'я. 2. пераноснае значэнне Этап у развіцці, здзяйсненні чаго-н. Ступень развіцця прадукцыйных сіл. ▪ Камунізм — гэта вышэйшая ступень грамадскага развіцця. «Звязда». Ішоў [Васіль Іванавіч] са ступенькі на ступеньку, ад малога да большага, ад непрыкметнага чалавека да выдатнага дзеяча. І кожная ступенька супадала з тымі вялікімі ступенямі, якія праходзіла і ўся краіна. Лынькоў. 3. (з прыназоўнікамі «у», «да» і азначэннем). Мера праяўлення якой-н. якасці, дзеяння і пад. У значнай ступені. Да некаторай ступені. ▪ Усё, што гаварыў Ладынін, было ў нейкай ступені папрокам яму, і .. [Максім] разумеў гэта. Шамякін. [Фрося:] — Не баюся тваіх сабак. Я ўжо цкаваная... Гэта «не баюся» давяло лесніка да самай вышэйшай ступені нечалавечага гневу. Бядуля. 4. (у спалучэнні з лічэбнікам). Разрад, падраздзяленне ў структуры чаго-н. Дыплом першай ступені. ▪ Шаўчук, узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны другой ступені, адпушчаны дахаты. Брыль. // Стадыя (пра апёк. абмарожванне). Апёк першай ступені. // Узровень, на якім знаходзіцца хто-, што-н., якога дасягнуў хто-н. Балада «Смерць Маланні» ўзняла паэта на новую ступень глыбокага пранікнення ў псіхалогію савецкага чалавека. «ЛіМ». // Мяжа, граніца чаго-н. Вісарыён .. прадоўжваў работу ва ўмовах поўнай канспірацыі. Гэта была вышэйшая ступень суровай школы падпольшчыка-бальшавіка. Самуйлёнак. 5. Вучонае званне. Прысудзіць ступень доктара навук. ▪ [Рыгор:] — І дысертацыю напішу... Толькі такую, каб ніхто не мог мяне ўнікнуць, што я толькі ступень атрымаць імкнуся. Арабей. 6. У музыцы — кожны гук музычнага гукарада, тэмы, ладу. 7. У матэматыцы — здабытак роўных сумножнікаў. Ікс у пятай ступені. 8. Частка састаўной ракеты, якая забяспечвае яе палёт на пэўным участку траекторыі і аддзяляецца пасля выгарання паліва, што знаходзіцца ў ёй. Нямала панайшло дзяцей, Глядзяць у захапленні: Ракета на вачах расце, Гатовы дзве ступені. Калачынскі. 9. множны лік ступені, -ей; жаночы род і ступяні, -ёў; мужчынскі род абласное слова Ступні. Ступені яе [Гертруды] ног былі ўжо спрэс у крыві. Чорны. Вялікія, плоскія сляды сымонавых ступянёў чарнелі на .. [снезе]. Кулакоўскі. // След. [Лукаш:] — Во, глядзіце, сляды, — і ён паказаў гаспадыні ступяні ад сваіх жа ног. Лобан. ••• Вышэйшая ступень параўнання — форма якасных прыметнікаў і прыслоўяў, якая называе якасць, уласцівую гэтаму прадмету ў большай меры, чым іншаму. Звычайная ступень параўнання — форма якасных прыметнікаў і прыслоўяў, якая з'яўляецца зыходнай пры супастаўленні з вышэйшай і найвышэйшай. Найвышэйшая ступень параўнання — форма якасных прыметнікаў і прыслоўяў, якая абазначае вышэйшую ступень якой-н. якасці. Ступені параўнання — формы якасных прыметнікаў і прыслоўяў, якія выражаюць якасць прадмета безадносна да яго меры (звычайная ступень) або параўнальна большую ці самую высокую меру якасці (вышэйшая і найвышэйшая ступень). Ступень сваяцтва — від сваяцкіх адносін паміж членамі аднаго роду. Да такой ступені — настолькі, так.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com