тлумачэнне слова:
сотня, -і, жаночы род 1. Адзінка ліку, роўная ста (пра аднолькавыя прадметы). Сотня сшыткаў. Дзве сотні машын. ▪ На сход сышлася да сотні чалавек. Гартны. // размоўнае слова Сто рублёў, сторублёўка. Даць пяцірублёўку і сотню. ▪ — Сотня ляснула, — не гаварыла, а шыпела жанчына на мужчыну. Трэба разявай не быць. Сачанка. 2. толькі множны лік (сотні, -яў). Назва трэцяй з канца лічбы шматзначнага ліку. 3. звычайна множны лік (сотні, -яў). размоўнае слова Вялікая колькасць, мноства каго-, чаго-н. Цэлымі сотнямі з'яўляліся новыя людзі. Чорны. Сотні зорак былі рассыпаны ў сінім бяздонні неба, як залаты гарох. Бядуля. [Дзед Бадыль:] Даніла Дрыль — пра яго ж на сотні вёрст чуваць. Крапіва. 4. адносіцца да гісторыі, гістарычны тэрмін Вайсковая адзінка (сто чалавек) у старажытнарускім войску. 5. Вайсковае падраздзяленне ў казацкіх часцях дарэвалюцыйнай Расіі. Казацкая сотня. 6. Ваенная і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на Украіне ў 16-18 стст. ••• Чорныя сотні — існаваўшыя ў Расіі ў 1905-07 гг. узброеныя банды пагромшчыкаў для барацьбы з рэвалюцыйным рухам, забойства прагрэсіўных дзеячаў і для масавых яўрэйскіх пагромаў. У сотні крат глядзі крат.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com