тлумачэнне слова:
сіндыкат, -а, месны склон -каце. мужчынскі род 1. Адна з форм капіталістычных манаполій, аб'яднанне прадпрыемцаў, якое бярэ на сябе ажыццяўленне ўсёй камерцыйнай дзейнасці (вызначэнне цэн, збыт прадукцыі і пад.) пры захаванні вытворчай і юрыдычнай самастойнасці кожнага з яго прадпрыемстваў. Ні адзін чалавек не пазбаўляецца намі маёмасці без асобага дзяржаўнага закону аб нацыяналізацыі банкаў і сіндыкатаў. Ленін. 2. Назва прафесіянальных саюзаў у Францыі і некаторых іншых краінах. У гмаху, дзе размяшчаецца ўпраўленне французскага хрысціянскага сіндыката, ёсць адзін пакой для эмігранцкага аддзела. Прокша. 3. У СССР на пачатку нэпу — аб'яднанне трэстаў пэўнай галіны прамысловасці, якое вяло планавую закупку і збыт прадукцыі. [Фр. syndicat ад грэч. syndikos — які дзейнічае сумесна.]
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com