растрэсціся

тлумачэнне слова:

  растрэсціся, -трасуся, -трасешся, -трасецца; -трасёмся, -трасяцеся; прошлы час растросся, -трэслася і -траслася, -трэслася і -траслося; закончанае трыванне
    1. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне). Раскідацца, рассыпацца. Чорныя, кучаравыя валасы яе [пані Мар'і] «полькі» растрэсліся па падушцы, а чырвоныя, нібы прыпухлыя губы ўсміхаліся. Брыль.
    2. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне). размоўнае слова Разгубіцца, раскідацца па дарозе. А звозіцца летам з балота ніхто ў Закалюжжы не хацеў.. Лепш тое сена, што растрасецца, на подсціл зімой пойдзе. Пташнікаў. // пераноснае значэнне Страціцца, згубіцца. Здавалася, што ўсё выйшла з памяці, растрэслася на ліхіх пуцявінах жыцця. Мыслівец.
    3. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне). Разбурыцца, распасціся. Рыгор паправіўся на сядзенні, якое растраслося і ссунулася наперад. Гартны. // Стаць непрыгодным, няспраўным ад трасення. — Тыр-р-р ... Драбіны растрасуцца... З калёс спаўзала і рассыпалася салома. Пташнікаў.
    4. Натаміцца, намучыцца трасучай яздою.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com