тлумачэнне слова:
асадка, -і, ДМ -дцы, жаночы род 1. Дзеянне паводле дзеяслоў асядаць — асесці (у 1 знач.). 2. Дзеянне і стан паводле дзеяслоў асадзіць1 (у 1 знач.). 3. спецыяльны тэрмін Глыбіня апускання судна ў ваду. Карабель з глыбокай асадкай. Няпоўны асадка. 4. спецыяльны тэрмін У кавальскай справе — ковачная аперацыя, пры якой павялічваецца таўшчыня загатоўкі за кошт яе вышыні. 5. Тое, што і асада2 (у 2 і 3 знач.). На сценах віселі розныя малюнкі ў прыгожых асадках. Колас. // Драўляная частка якога-н. інструмента, прылады, якая з'яўляецца дзяржаннем металічнай або якой-н. іншай часткі. Асадка долата. ▪ Дзед Трыфан любіў буслоў, як любіў ён і галубоў, для якіх спецыяльна на гарышчы хаты ставіў асадкі старых рашотаў, і птушкі ў іх вілі гнёзды. Сабаленка. // Пісьмовая прылада — палачка, у якую ўстаўляецца пяро; тое, што і ручка (у 3 знач.). А тым часам галоўнае было ўсё ўперадзе: дастаць аркуш паперы для кантракта, асадку, чарніла, пяро. Колас. Прывычным вокам Варанецкі агледзеў іх, прывычным жэстам узяў асадку і падпісаў некалькі паперак. Скрыган. А ў рабочым пакоі ляжала асадка і пачаты ліст да маскоўскага сябра. Лужанін.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com