тлумачэнне слова:
пець, пяю, пяеш, пяе; пяём, пеяце; незакончанае трыванне 1. што і без дапаўнення Утвараць голасам музычныя гукі, выконваць вакальны твор; спяваць. Пець калыханку. Пець раманс. Хор пяе. ▪ Ён — паляўнічы, ён рыбак, Страляе, ловіць, пяе песні. Колас. Ты смяешся, пяеш, ты шчаслівая сёння. А. Вольскі. 2. пераноснае значэнне Быць прасякнутым радасным, узнёслым пачуццём. Хай сэрца сэрца не баіцца, Душа з душою хай пяе. Купала. Добра ляцець па маладым.. лядку. Звініць лёд, пяе сэрца, гараць вочы... Гамолка. 3. пераноснае значэнне Меладычна гучаць (пра музычныя інструменты). Скрыпка пяе. Пяюць цымбалы. // Утвараць працяжныя, то нізкія, то высокія ці манатонныя гукі. Па вуліцах Мінска Спяшае трамвай І голасна, Звонка пяе. Хведаровіч. Завіруха пяе за дзвярыма. Ад марозу — Трашчыць недзе лёд. Лявонны. 4. Абзывацца галасамі (пра пеўчых і некаторых іншых птушак). Гэта ён [раяль] напаўняў цяністы парк гукамі мелодыі, калі пераставалі пець дразды ды берасцянкі. Лобан. Касцы пад стог збіраюцца, І хтось сказаць паспеў — На тры дзяржавы раніцай Адгэтуль певень пеў. Калачынскі. 5. што і пра што. Складаць вершы пра што-н., апяваць што-н. У пішучай арміі я радавы, Пяю пра завод і калгасы. Лявонны. ••• Лазара пець — прыкідваючыся няшчасным, скардзіцца на сваю долю (звязана з іменем Лазара ў евангельскай прытчы). Пець дыфірамбы — ліслівіць, празмерна ўсхваляць каго-н. Пець па чыіх нотах — паўтараць чужую думку. Пець (залівацца) салаўём — гаварыць красамоўна, горача, з захапленнем. Пець хвалу — расхвальваць каго-, што-н.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com