тлумачэнне слова:
палёт, -у, месны склон -лёце, мужчынскі род 1. Рух, перамяшчэнне ў паветры ў якім-н. напрамку. Палёт ракеты ажыццяўляўся строга па зададзенай траекторыі. «Звязда». // Характар, манеры, асаблівасці такога перамяшчэння. Бясшумны палёт. // спецыяльны тэрмін Акрабатычны скачок на вялікую адлегласць або на вялікай вышыні. Палёт пад купалам цырка. 2. Авіяцыйны вылет, рэйс. У дзень палётаў лётчыкі прачынаюцца рана. Хомчанка. Афіцэр-парашутыст паказаў падпольшчыкам, як карыстацца парашутам, як трымацца ў палёце і на пасадцы. Новікаў. 3. пераноснае значэнне Імкненне, парыў. Якія тут бясконцыя прасторы 1 для ўспамінаў, і палёту дум! Танк. З галечы, з руін спусташэння, Як волат, падняўся народ — Нястрымная воля імкнення, Нябачаны творчы палёт! Колас. ••• Брыючы палёт — палёт самалёта на невялікай вышыні над зямлёй. Сляпы палёт — палёт ноччу, у тумане пры дапамозе адных толькі навігацыйных прыбораў. З вышыні птушынага палёту глядзі вышыня. Птушка высокага палёту глядзі птушка.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com